Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштовая скрынка 111


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:11:04 0:00
Наўпроставы лінк

Кастусь Сырэля з Ушачаў піша: Хоць я і не зьяўляюся прыхільнікам партый камуністычнага кшталту, але аддаю належнае мудрасьці Сяргея Калякіна, які, лічу, правільна ацаніў сітуацыю і не пайшоў са сваёй партыяй на выбары, і тым больш на Плошчу. Відаць, нядрэнна вывучаў Леніна, у прыватнасьці, працу “Крах ІІ Інтэрнацыяналу”. Я маю на ўвазе, што ніводнага з трох складнікаў так званай рэвалюцыйнай сытуацыі ў Беларусі пакуль не назіраецца (а я мяркую, што Плошчу можна ўспрымаць, як спробу зьмяніць уладу рэвалюцыйным шляхам). Няма крызісу “вярхоў” – наменклатура шчыльна згуртаваная вакол прэзідэнта і пачувае сябе нядрэнна. Няма пакуль абвастрэньня звыш меры галечы працоўных. Няма, урэшце, і значнага павышэньня актыўнасьці народных мас (паходу на Плошчу найбольш сьвядомай часткі грамадства зусім недастаткова). Гэты ды іншыя лісты слухачоў Свабоды чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

XS
SM
MD
LG