«Сучасныя мэмуары» вяртаюцца. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. А мая праца цяпер выглядала так: да абеду я мусіла прачытаць сп.Шэнклэнду па-ангельску ўсе пададзеныя тэксты беларускай і ўкраінскай рэдакцыяў. Ён хацеў ведаць слова ў слова, што там было напісана. З тэкстамі на палітычныя тэмы ў мяне праблемаў не было. Але калі трапляліся матар'ялы аб сельскай гаспадарцы сп.Кабыша або фэльетон Пятра Сыча, то мне было цяжкавата. Я, напрыклад, тады паняцьця ня мела як сказаць па-ангельску "азімыя культуры" ці "падымаць цаліну".