Барыс Нямцоў, сустаршыня «Рэспубліканскай партыі Расеі — Партыі Народнай Свабоды»:
«Любыя дзеяньні, якія хоць неяк могуць прывесьці да міру, я расцэньваю станоўча. Я ня веру ў шчырасьць Лукашэнкі, я мяркую, што ён тут хоча нейкія ачкі набраць. Але калі Пуцін пагодзіцца, то чаму б і не?»
Пятро Парашэнка, сустракаючыся з украінскімі вайскоўцамі, вызваленымі з палону сэпаратыстаў, паведаміў, што зьвярнуўся да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць правядзеньню ў Менску 31 ліпеня пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе з удзелам другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы, пасла Расеі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЭ.
Паводле афіцыйнага сайта ўкраінскага прэзыдэнта, сустрэча мае адбыцца 31 ліпеня ў Менску.