Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа перанесьці ваенную вытворчасьць з Украіны ў Беларусь


Аляксандар Сурыкаў
Аляксандар Сурыкаў

Расея прапанавала Беларусі разьмясьціць у сябе вытворчасьць некалькіх тысяч найменьняў прадукцыі для абаронна-прамысловага комплексу, заявіў амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў.

«Мы прапанавалі Беларусі вялікую колькасьць. Некалькі тысяч найменьняў камплектуючых прапанавана разгледзець беларускаму камітэту па ваеннай прамысловасьці», — сказаў Сурыкаў.

«Прапанавана іх асвоіць», — растлумачыў ён.

«І мы не выключаем, што загрузка Баранавіцкага, Аршанскага авіяцыйных заводаў павялічыцца з-за гэтага ўскладненьня (з Украінай — РИА „Новости“)», — заявіў дыплямат.

У сярэдзіне чэрвеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў любое вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй.

Расійскія прадпрыемствы абароннай сфэры актыўна супрацоўнічалі з украінскімі вытворцамі. Апошнія выпускалі рухавікі верталётаў і газатурбінныя ўстаноўкі для караблёў.

24 ліпеня Сурыкаў таксама заявіў журналістам, што Беларусь, Расея і Казахстан пакуль не працуюць над агульным сьпісам асобаў, супраць якіх могуць быць ужытыя візавыя абмежаваньні ў якасьці адказу на палітыку Захаду ў дачыненьні да РФ.

«Тройка не прапрацоўвае» (агульны сьпіс. — Інтэрфакс), — заявіў Сурыкаў.

Амбасадар адзначыў, што гаворка ідзе пра адрасныя санкцыі, і расейскі бок цяпер працуе над сваім сьпісам.

Ня выключана, завіў ён, што такі сьпіс будзе перададзены беларускаму боку, каб перашкодзіць пранікненьню гэтых людзей на тэрыторыю РФ.

Пры гэтым Сурыкаў заўважыў: «Беларусь да канфлікту не датычная».

Ён таксама сказаў, што візавыя санкцыі «ня з опэры захаваньня правоў чалавека».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG