Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь.
У бліжэйшы час плянуецца сфармаваць апякускую раду «Пагоні» зь вядомых беларусаў, якая будзе ажыцьцяўляць патранат над беларускімі добраахвотнікамі — паведамляе прэс-рэліз «Пагоні».
Раней Ігар Гузь апавёў Радыё Свабода, што стварэньне атраду — гэта ягоная асабістая ініцыятыва, якая грунтуецца на прыватных кантактах зь беларускімі актывістамі.
Адзін з добраахвотнікаў пад імем Міхаіл Вітушка даў інтэрвію Радыё Свабода.