Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч упэўнены, што трагедыя з пасажырскім самалётам у небе над Данбасам — гэта падстава, каб як найхутчэй завяршыць ваенныя дзеяньні:
«Для мяне, як і для абсалютнай бальшыні насельніцтва Рэспублікі Беларусь, ды, я думаю, мабыць, усяго сьвету, самае галоўнае — трэба ўсё заканчваць. З усіх бакоў. Патрэбны мір. І даць магчымасьць кожнаму чалавеку, які там жыве, паступіць так, як ён хоча.
Усё. І нічога болей ня трэба. Толькі — мір. Мірныя перамовы, мірнае ўрэгуляваньне. І ніякага ўмяшаньня. Ні зь якіх бакоў».