Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Савету Рэспублікі пазбавілі недатыкальнасьці


Віталь Кастагораў
Віталь Кастагораў

Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Віталь Кастагораў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасьці.

«У сувязі з матэрыяламі, якія паступілі з праваахоўных органаў, сябра Савету рэспублікі Кастагораў паводле закону „Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь“ пазбаўлены недатыкальнасьці», — заявілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе верхняй палаты парлямэнту.

Прадстаўнікі сілавых структураў адмовіліся назваць Інтэрфаксу, што стала прычынай пазбаўленьня недатыкальнасьці.

Кастагораў — сябра камісіі Савету Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Ён дырэктар ЗАТ «Палітэкс», сябра Рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, неаднаразова ганараваўся званьнямі «Лепшы прадпрымальнік году» і «Лепшы прадпрымальнік году Магілёўскай вобласьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG