Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ затрымала кур’ера, які вёз баевікам у Данецку 5 мільёнаў расейскіх рублёў


Жыхара Макееўкі затрымалі на трасе Запарожжа-Данецк. У ягоным аўтамабілі супрацоўнікі СБУ знайшлі больш за 5 мільёнаў расейскіх рублёў.

«Усталявана, што больш за пяць мільёнаў расейскай валюты 33-гадовы кур’ер вёз з тэрыторыі АР Крым да Данецку для забесьпячэньня фінансавай падтрымкі тэрарыстычнай арганізацыі — для выплаты грашовых узнагародаў наймітам за ўзброеныя напады на ўкраінскіх вайскоўцаў і забойствы мірных грамадзянаў», — паведамляе прэс-служба СБУ.

Грошы былі ў банкаўскіх пакунках зь пячаткай «Банкноты банка России».

Распачатая крымінальная справа па артыкуле за фінансаваньне тэрарызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG