У Бычках, на радзіме народнага пісьменьніка Васіля Быкава, на ўрачыстую імпрэзу сабраліся каля 300 чалавек: аднавяскоўцы, вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, творчая інтэлігенцыя: Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Някляеў, Мечыслаў Грыб, Вольга Іпатава, сястра Васіля Быкава Валянціна, жонка Рыгора Барадуліна Валянціна.
Імпрэза, ініцыятарам і арганізатарам якой была Віцебская абласная Рада Таварыства беларускай мовы (ТБМ), пачалася а 14-й гадзіне.
Была выканана воля паэта Генадзя Бураўкіна, які адышоў у лепшы сьвет сёлета 30 траўня: у Бычках прагучаў ягоны верш, прысьвечаны Васілю Быкаву.
Імя новага ляўрэата назваў Алесь Пушкін: ляўрэатам прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі» ў 2014 годзе стаў бард Віктар Шалкевіч.
У Бычках прайшло ня толькі традыцыйнае ўручэньне прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, заснаванай лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, але і адкрыцьцё выставы беларускіх мастакоў, удзельнікаў «быкаўскага» пленэру, што напярэдадні прайшоў на Вушаччыне.
Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаваная лідарам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам ў 2008 годзе. Ёю ўзнагароджваюцца асобы, якія праявілі сябе грамадзкай і творчай дзейнасьцю на карысьць Беларусі і Свабоды.
Ляўрэатамі прэміі «За свабоду думкі» у мінулыя гады станавіліся літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, палітык і літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык і паэт Уладзімер Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз, музыка Зміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.