Дагэтуль яны толькі прысутнічалі на імпрэзах, арганізаваных віцебскай абласной радай ГА «Таварыства беларускай мовы».
Сёлета да 90-х угодкаў Васіля Быкава прайшла імпрэза каля сядзібы-музэя пісьменьніка на малой радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі. На яе зьвезьлі мясцовых школьнікаў, каб тыя паглядзелі выступы калектываў мастацкай самадзейнасьці і сустрэліся зь сябрамі праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Старшыня абласной філіі Тамара Краснова-Гусачэнка ў сваім выступе заявіла, што Васіль Быкаў ніколі ня быў палітычна заангажаваны і што цяпер прадстаўнікі апазыцыі выкарыстоўваюць ягонае імя, каб набыць вядомасьць і палітычную вагу. Прамаўляла спадарыня Краснова-Гусачэнка на расейскай мове, як і бальшыня выступоўцаў.
Народу каля сядзібы-музэя Васіля Быкава сабралася няшмат, два-тры дзясяткі чалавек, калі лічыць і школьнікаў, скліканых з вакацыяў па суседніх вёсках, і выступоўцаў, запрошаных райвыканкамам.
Родная сястра Васіля Быкава Валянціна Ўладзімераўна адмовілася ад удзелу ў імпрэзе з прычыны ня дужа моцнага здароўя. Запрашэньне ёй асабіста ўручылі прадстаўніцы райвыканкаму. Яна пагадзілася толькі, каб яе адвезьлі на мерапрыемства ў раённым доме культуры, якое таксама прайшло сёньня. У родную вёску яна зьбіраецца на сьвяткаваньні 21 чэрвеня, калі будзе ўручана сёлетняя прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава і адбудзецца адкрыцьцё выставы мастакоў — удзельнікаў арганізаванага Адай Эльеўнай Райчонак «быкаўскага» плэнэру, якія якраз цяпер працуюць у Бычках.