«Страшная лічба, але мы яе павінны агучыць. Некалькі дзясяткаў чалавек пайшлі з жыцьця пасьля таго, як праграма была закрытая ў Крыме. Сьмерць дзесяці чалавек была зафіксаваная ў справаздачы міжнароднай місіі Эўракамісіі яшчэ ў канцы траўня. Цяпер гаворка ідзе як мінімум пра дваццаць пацыентаў», — заявіў дырэктар па палітыцы і партнэрстве Міжнароднага Альянсу па ВІЧ/СНІД ва Ўкраіне Павал Скала.
Паводле ягоных слоў, гэтая лічба будзе расьці, бо крымскія пацыенты цяпер не атрымліваюць неабходнага лячэньня.
«Многія з гэтых людзей загінуць. А большая частка вярнулася да незаконнага наркаспажываньня», — адзначыў прадстаўнік Міжнароднага Альянсу па ВІЧ/СНІД ва Ўкраіне.
Усяго на момант анэксіі на тэрыторыі Крыму знаходзілася каля 800 нарказалежных і ВІЧ-інфікаваных, якія праходзілі замяшчальную тэрапію. Зь іх 57 чалавек былі пераведзеныя ў профільныя мэдыцынскія ўстановы.
Лячэньнем у Кіеве, Днепрапятроўску, Кіраваградзе і Сумах былі забясьпечаныя пацыенты замяшчальнай тэрапіі з Данбасу, дзе яны ня могуць атрымліваць мэдычную дапамогу з-за баявых дзеяньняў.
Праграму замяшчальнай тэрапіі ў Крыме распачалі ў 2005 годзе. Яе мэтай было зьнізіць шкоду ад ужываньня вулічных наркотыкаў. Аднак у Расеі, якая анэксавала паўвостраў, такія мэтады лячэньня забароненыя, паведамляе сайт «Крым.Рэаліі».