Вялікія хакейныя баталіі ў Менску даўно скончыліся, але рэха іх працягвае гучаць — у тым ліку і ў допісах, якія мы атрымліваем у гэтыя чэрвеньскія дні. Распавядаючы пра жорсткія рэаліі сёньняшняй беларускай паўсядзённасьці, спрабуючы разабрацца ў суплётах заблытанай эканамічнай палітыкі, многія нашы слухачы схільныя бачыць адну з галоўных прычын сваіх нягод у схільнасьці ўлады да шчодрага фінансаваньня спартыўных забаў.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога ліста. Наш даўні слухач і аўтар, афіцэр у адстаўцы з Пружанаў Мікола Канаховіч піша:
Апошнім часам новае хакейнае будаўніцтва ў рэгіёнах усё ж прыпынілася, спадар Мікола. І ёсьць надзея, што да ўзьвядзеньня лядовых арэн у мястэчках кшталту Плешчаніцаў і Казлоўшчыны справа ня дойдзе. Але тут паўстала іншая праблема: адкуль браць грошы на ўтрыманьне ўжо ўзьведзеных дзясяткаў палацаў? Выдаткі толькі на электраэнэргію для такіх аб’ектаў вымяраюцца мільярдамі рублёў штомесяц. Для сьціплых раённых бюджэтаў такі цяжар непад’ёмны.
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, адчувае, якое супярэчлівае ў грамадзтве стаўленьне да гэтага ягонага захапленьня. Апошнім часам ён ня раз казаў пра тое, што гэта, маўляў, патрэбна дзеля прэстыжу дзяржавы, дзеля таго, каб пра Беларусь ведалі ў сьвеце. Магчыма, гэтую ягоную слабасьць грамадзтва б і даравала, калі б лядовае будаўніцтва суправаджалася гучнымі хакейнымі перамогамі. Але ж ніякімі асаблівымі посьпехамі беларускі хакей як ніколі не вылучаўся, так і не вылучаецца.
Значнае месца ў нашай пошце па-ранейшаму займае ўкраінская тэма. Драматычныя падзеі ў суседняй краіне правялі глыбокую лінію падзелу ня толькі паміж дзяржавамі, але часта — паміж сем’ямі і асобнымі людзьмі. Вось якую сумную гісторыю распавяла ў сваім лісьце Натальля Кавалёва зь Менску. Слухачка піша:
Гэтая тэма турбуе і непакоіць многіх у Беларусі, спадарыня Натальля. 25 траўня на сайце Свабоды была разьмешчаная адмысловая праграма «Бяз гальштукаў», падрыхтаваная Ганнай Соўсь, у якой якраз абмяркоўваліся падобныя сытуацыі і даваліся канкрэтныя парады. Ганна Соўсь у гэтай сувязі прыводзіла выказваньні ўкраінскага сацыяльнага псыхоляга Алега Пакальчука, які, у прыватнасьці, піша: «Калі блізкія адносіны распадаюцца з-за палітычных спрэчак — то невялікая ім цана. Няхай яны лепш распадуцца. Гэта азначае, што палітыка для людзей — проста нагода, а канфлікт быў і да таго. Таму лепш разысьціся і не тлуміць адзін аднаму галаву. Трэба мець адносіны з аднадумцамі. Што яшчэ вельмі важна — ня трэба нікога пераконваць. Па-першае, пераконваць — неэфэктыўна. Гэта заўсёды гутарка ні пра што. Больш за тое, чалавек супрацьлеглых поглядаў заўсёды будзе лічыць вас паводле азначэньня дурнем. Дзьве розныя лёгікі не спалучаюцца. Трэба пашыраць кантактную базу тых людзей, якія гатовыя вас слухаць».
Сацыяльны псыхоляг Алег Пакальчук таксама лічыць, што няма лепшай зброі супраць патаснай таталітарнай ідэалёгіі, чым сьцёб, жарт, анэкдот, якія выдатна разрэджваюць напружаньне.
Поўны тэкст праграмы Ганны Соўсь вы, спадарыня Галіна, можаце знайсьці на нашым сайце svaboda.org. Мяркую, парады людзей, якія сутыкаліся з падобнымі праблемамі, вам прыдадуцца.
Аляксей Гагін са Смаргоні таксама пільна сочыць за падзеямі ва Ўкраіне, спрабуе разабрацца, на чыім баку там праўда. У прыватнасьці, яго зацікавілі гістарычныя аспэкты крымскай праблемы. Ці сапраўды там спрадвеку жылі расейцы і ці насамрэч з гістарычнага пункту гледжаньня яны маюць усе правы на гэты паўвостраў? У сваім лісьце на Свабоду слухач піша:
Згадваю, спадар Аляксей, як калісьці ў дзяцінстве настаўнік геаграфіі артэкаўскай школы павёў нас, васьміклясьнікаў, да падножжа гары Аю-Даг, на бераг мора — дасьледаваць мясцовыя горныя пароды. І колькі ж чарапкоў, аскепкаў антычнай керамікі знаходзілі мы падчас сваёй вандроўкі! Сапраўды, Крым — вельмі старажытная зямля, на якой засталіся сьляды многіх цывілізацыяў. Але на сучасную палітыку найбольшы ўплыў аказваюць усё ж пераважна падзеі ня надта аддаленыя. З канца 18 стагодзьдзя Крым стаў часткай Расейскай імпэрыі, а пазьней — Савецкага Саюзу. Больш як два стагодзьдзі расейскай калянізацыі, зразумела, карэнным чынам зьмянілі этнічны склад мясцовага насельніцтва.
І на заканчэньне — кароткі ліст ад Алега Пракарыны з пасёлку Сноў Нясьвіскага раёну — пра месца Свабоды ў ягоным жыцьці. Слухач піша:
Шчыра жадаем вам, спадар Алег, плёну ў вашай добрай справе.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by

«У беларусаў ёсьць вельмі мудрая прымаўка: «Той, хто гуляе — нічога ня мае». Да сёньняшняй Беларусі яна датычыць самым непасрэдным чынам. Нам жа цяпер няма калі ні сеяць, ні жаць — трэба ў хакей гуляць. Вакол хакею ўжо каторы месяц — нейкая гістэрычная эўфарыя. Такое ўражаньне, што пасьля гэтых хакейных гульбішчаў беларускі народ трапіць у Божы рай. А насамрэч жа ўсё зусім наадварот. Гэты хакей праглынуў ладную частку заробкаў і пэнсіяў. Падвысіў кошт прадуктаў, асабліва мясных. Улада хваліцца, што чэмпіянат нібыта прынёс прыбытак. Цынічная хлусьня! Незалежныя эканамісты, якім я больш давяраю, сьцьвярджаюць, што выдаткі акупіліся толькі на 10–12 працэнтаў.
А дадайце сюды іншыя наступствы. Дзе тысячы п’яных турыстаў — там потым усплёск СНІДу, гепатыту, сухотаў, вэнэрычных захворваньняў, наркаманіі... Больш за тое, праз 9 месяцаў высыплецца досыць вялікая колькасьць немаўлят-байстручкоў. Ніхто ня супраць дзетак, калі яны растуць у сям’і. Але ж гэта — ня той выпадак. Такія дзеці найчасьцей трапляюць потым у сірочыя прытулкі, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Мікола Канаховіч з Пружанаў. — Сёньня ў Беларусі і так кожнае пятае немаўля нараджаецца па-за шлюбам. Гэта — трагедыя беларускай нацыі. А ўлады пры гэтым хваляцца, што вось у нас нібыта — самая высокая маральнасьць, мы не дапусьцім разбэшчваньня і краху маральных падмуркаў...
Увогуле, я лічу, што вялізныя грошы, узятыя зь дзіравага бюджэту і змарнаваныя на масавае будаўніцтва лядовых палацаў — гэта дзяржаўнае злачынства. Агульнанародныя грошы павінны траціцца на дабрабыт народа, а не на бессэнсоўныя гульні.
Столькі наўкол неўладкаванасьці. Вось, напрыклад, у раёне горада Суража Віцебскай вобласьці калісьці быў добры мост празь Дзьвіну. Партызаны ў 42-м годзе той мост спалілі. А пасьля вайны яго так і не аднавілі: не было грошай. Існуе толькі паромная пераправа. Зімой яна не працуе, а людзям жа неяк перабірацца на той бераг трэба. Колькі трагедыяў на гэтым месцы было, колькі чалавечых жыцьцяў пайшло пад лёд... Спыталіся б у мясцовых жыхароў, што ім больш патрэбна: новы лядовы палац ці новы мост.
Лепей бы ў нас было болей не хакейных заўзятараў, а заўзятараў беларускага тэатру. Але людзей, якія думаюць, улада баіцца, таму абапіраецца на пустазвонаў.
Не на масты, не на дарогі, не на шпіталі і школы, не на жытло і пітную ваду для людзей ідуць з такой цяжкасьцю заробленыя грошы — а найперш на царскую забаву — хакей«.
А дадайце сюды іншыя наступствы. Дзе тысячы п’яных турыстаў — там потым усплёск СНІДу, гепатыту, сухотаў, вэнэрычных захворваньняў, наркаманіі... Больш за тое, праз 9 месяцаў высыплецца досыць вялікая колькасьць немаўлят-байстручкоў. Ніхто ня супраць дзетак, калі яны растуць у сям’і. Але ж гэта — ня той выпадак. Такія дзеці найчасьцей трапляюць потым у сірочыя прытулкі, — піша ў сваім лісьце на Свабоду Мікола Канаховіч з Пружанаў. — Сёньня ў Беларусі і так кожнае пятае немаўля нараджаецца па-за шлюбам. Гэта — трагедыя беларускай нацыі. А ўлады пры гэтым хваляцца, што вось у нас нібыта — самая высокая маральнасьць, мы не дапусьцім разбэшчваньня і краху маральных падмуркаў...
Увогуле, я лічу, што вялізныя грошы, узятыя зь дзіравага бюджэту і змарнаваныя на масавае будаўніцтва лядовых палацаў — гэта дзяржаўнае злачынства. Агульнанародныя грошы павінны траціцца на дабрабыт народа, а не на бессэнсоўныя гульні.
Столькі наўкол неўладкаванасьці. Вось, напрыклад, у раёне горада Суража Віцебскай вобласьці калісьці быў добры мост празь Дзьвіну. Партызаны ў 42-м годзе той мост спалілі. А пасьля вайны яго так і не аднавілі: не было грошай. Існуе толькі паромная пераправа. Зімой яна не працуе, а людзям жа неяк перабірацца на той бераг трэба. Колькі трагедыяў на гэтым месцы было, колькі чалавечых жыцьцяў пайшло пад лёд... Спыталіся б у мясцовых жыхароў, што ім больш патрэбна: новы лядовы палац ці новы мост.
Лепей бы ў нас было болей не хакейных заўзятараў, а заўзятараў беларускага тэатру. Але людзей, якія думаюць, улада баіцца, таму абапіраецца на пустазвонаў.
Не на масты, не на дарогі, не на шпіталі і школы, не на жытло і пітную ваду для людзей ідуць з такой цяжкасьцю заробленыя грошы — а найперш на царскую забаву — хакей«.
Апошнім часам новае хакейнае будаўніцтва ў рэгіёнах усё ж прыпынілася, спадар Мікола. І ёсьць надзея, што да ўзьвядзеньня лядовых арэн у мястэчках кшталту Плешчаніцаў і Казлоўшчыны справа ня дойдзе. Але тут паўстала іншая праблема: адкуль браць грошы на ўтрыманьне ўжо ўзьведзеных дзясяткаў палацаў? Выдаткі толькі на электраэнэргію для такіх аб’ектаў вымяраюцца мільярдамі рублёў штомесяц. Для сьціплых раённых бюджэтаў такі цяжар непад’ёмны.
Аляксандар Лукашэнка, відавочна, адчувае, якое супярэчлівае ў грамадзтве стаўленьне да гэтага ягонага захапленьня. Апошнім часам ён ня раз казаў пра тое, што гэта, маўляў, патрэбна дзеля прэстыжу дзяржавы, дзеля таго, каб пра Беларусь ведалі ў сьвеце. Магчыма, гэтую ягоную слабасьць грамадзтва б і даравала, калі б лядовае будаўніцтва суправаджалася гучнымі хакейнымі перамогамі. Але ж ніякімі асаблівымі посьпехамі беларускі хакей як ніколі не вылучаўся, так і не вылучаецца.
Значнае месца ў нашай пошце па-ранейшаму займае ўкраінская тэма. Драматычныя падзеі ў суседняй краіне правялі глыбокую лінію падзелу ня толькі паміж дзяржавамі, але часта — паміж сем’ямі і асобнымі людзьмі. Вось якую сумную гісторыю распавяла ў сваім лісьце Натальля Кавалёва зь Менску. Слухачка піша:
«Хоць і пішу вам па-расейску, але я — беларуска. Зрэшты, такая ж, як і ўсе наўкол: мову, можа, цалкам і не забыла, але — абрусела. А шкада...
Пішу вам, бо проста да болю цяжка і хочацца падзяліцца. Хоць і сумняюся, што нехта будзе чытаць гэты мой ліст. Дый страшна пісаць. (У нас — страшна...)
Пра сябе асабліва распавядаць не хачу. Проста хачу паведаміць пра сытуацыю. Мне — 50 год. Душой і сэрцам хварэю за Ўкраіну. Там жывуць дзьве мае дачкі. А я па волі лёсу працую тут. Дык вось, у нашым калектыве ўсе — за Пуціна і за Расею. А мяне называюць „бандэраўкай“. Я стараюся маўчаць, нічога не кажу. Але боль не адпускае... Гэта я да таго, якія настроі тут у людзей. Часам зьбіраюся спрачацца, але, думаю, гэта бескарысна. Яны нібы замбаваныя.
Ніколі ня думала, што гэта можа стаць такой вялікай праблемай. Хацелася б даведацца, што ў такіх выпадках раяць псыхолягі.
З павагай да вашай рэдакцыі — Натальля Кавалёва, Менск».
Пішу вам, бо проста да болю цяжка і хочацца падзяліцца. Хоць і сумняюся, што нехта будзе чытаць гэты мой ліст. Дый страшна пісаць. (У нас — страшна...)
Пра сябе асабліва распавядаць не хачу. Проста хачу паведаміць пра сытуацыю. Мне — 50 год. Душой і сэрцам хварэю за Ўкраіну. Там жывуць дзьве мае дачкі. А я па волі лёсу працую тут. Дык вось, у нашым калектыве ўсе — за Пуціна і за Расею. А мяне называюць „бандэраўкай“. Я стараюся маўчаць, нічога не кажу. Але боль не адпускае... Гэта я да таго, якія настроі тут у людзей. Часам зьбіраюся спрачацца, але, думаю, гэта бескарысна. Яны нібы замбаваныя.
Ніколі ня думала, што гэта можа стаць такой вялікай праблемай. Хацелася б даведацца, што ў такіх выпадках раяць псыхолягі.
З павагай да вашай рэдакцыі — Натальля Кавалёва, Менск».
Гэтая тэма турбуе і непакоіць многіх у Беларусі, спадарыня Натальля. 25 траўня на сайце Свабоды была разьмешчаная адмысловая праграма «Бяз гальштукаў», падрыхтаваная Ганнай Соўсь, у якой якраз абмяркоўваліся падобныя сытуацыі і даваліся канкрэтныя парады. Ганна Соўсь у гэтай сувязі прыводзіла выказваньні ўкраінскага сацыяльнага псыхоляга Алега Пакальчука, які, у прыватнасьці, піша: «Калі блізкія адносіны распадаюцца з-за палітычных спрэчак — то невялікая ім цана. Няхай яны лепш распадуцца. Гэта азначае, што палітыка для людзей — проста нагода, а канфлікт быў і да таго. Таму лепш разысьціся і не тлуміць адзін аднаму галаву. Трэба мець адносіны з аднадумцамі. Што яшчэ вельмі важна — ня трэба нікога пераконваць. Па-першае, пераконваць — неэфэктыўна. Гэта заўсёды гутарка ні пра што. Больш за тое, чалавек супрацьлеглых поглядаў заўсёды будзе лічыць вас паводле азначэньня дурнем. Дзьве розныя лёгікі не спалучаюцца. Трэба пашыраць кантактную базу тых людзей, якія гатовыя вас слухаць».
Сацыяльны псыхоляг Алег Пакальчук таксама лічыць, што няма лепшай зброі супраць патаснай таталітарнай ідэалёгіі, чым сьцёб, жарт, анэкдот, якія выдатна разрэджваюць напружаньне.
Поўны тэкст праграмы Ганны Соўсь вы, спадарыня Галіна, можаце знайсьці на нашым сайце svaboda.org. Мяркую, парады людзей, якія сутыкаліся з падобнымі праблемамі, вам прыдадуцца.
Аляксей Гагін са Смаргоні таксама пільна сочыць за падзеямі ва Ўкраіне, спрабуе разабрацца, на чыім баку там праўда. У прыватнасьці, яго зацікавілі гістарычныя аспэкты крымскай праблемы. Ці сапраўды там спрадвеку жылі расейцы і ці насамрэч з гістарычнага пункту гледжаньня яны маюць усе правы на гэты паўвостраў? У сваім лісьце на Свабоду слухач піша:
«Пачаў капацца ў гістарычнай літаратуры — і за галаву ўзяўся. У СМІ цяпер часта пішуць, што карэннае насельніцтва Крыму — крымскія татары. Але яны зьявіліся там толькі ў 13 стагодзьдзі. А да таго што — Крым быў пустэльняй? Ды не! Першае цывілізаванае насельніцтва Крыму — гэта старажытныя грэкі, якія заснавалі калёніі, гарады-дзяржавы Хэрсанэс, Ольвію ды іншыя. А першае гістарычна згаданае насельніцтва — таўры, кімэрыйцы. Які народ — нашчадак таўраў ды кімэрыйцаў, ніхто ня ведае. Жылі ў Крыме скіфы, была там дзяржава готаў. У тым катле пераварыўся не адзін народ.
Да 18 стагодзьдзя там жылі татары, туркі, грэкі, армяне... А расейцаў не было ўвогуле. Так што сумнеўна, што Масква мае там нейкі прыярытэт».
Да 18 стагодзьдзя там жылі татары, туркі, грэкі, армяне... А расейцаў не было ўвогуле. Так што сумнеўна, што Масква мае там нейкі прыярытэт».
Згадваю, спадар Аляксей, як калісьці ў дзяцінстве настаўнік геаграфіі артэкаўскай школы павёў нас, васьміклясьнікаў, да падножжа гары Аю-Даг, на бераг мора — дасьледаваць мясцовыя горныя пароды. І колькі ж чарапкоў, аскепкаў антычнай керамікі знаходзілі мы падчас сваёй вандроўкі! Сапраўды, Крым — вельмі старажытная зямля, на якой засталіся сьляды многіх цывілізацыяў. Але на сучасную палітыку найбольшы ўплыў аказваюць усё ж пераважна падзеі ня надта аддаленыя. З канца 18 стагодзьдзя Крым стаў часткай Расейскай імпэрыі, а пазьней — Савецкага Саюзу. Больш як два стагодзьдзі расейскай калянізацыі, зразумела, карэнным чынам зьмянілі этнічны склад мясцовага насельніцтва.
І на заканчэньне — кароткі ліст ад Алега Пракарыны з пасёлку Сноў Нясьвіскага раёну — пра месца Свабоды ў ягоным жыцьці. Слухач піша:
«Той прымач, што добра лавіў і прымаў вашы хвалі — разьбіўся (малы сын пацягнуў за шнур, перакуліў на сябе, яшчэ і шчаку расьсек). А цяпер робяць такія прымачы, што ня слуханьне, а адна пакута: толькі бегай з кутка ў куток ды лаві тую хвалю. У моры, напэўна, лягчэй злавіць хвалю сапраўдную. Інтэрнэт — добра, але ён то ёсьць, то няма... Дый сядзець пры ім трэба — а калі тады працаваць?
А найбольш падабалася мне ў вас слухаць праграмы пра мастацтва, грамадзтва і культуру. Дагэтуль памятаю, як па Свабодзе ўпершыню пачуў песьні кітоў...
У палітыцы нічога канкрэтнага ніяк не разьбяру. І ня надта спрабую. Беларускую рэчаіснасьць і спадчыну стараюся захоўваць, рабіць нешта сваё. Думаю нават, як бы маленькі музэй адкрыць. Бо наўкол жа ўсе ўсё даўняе выкідаюць і паляць — не патрэбныя нікому ні выцінанкі, ні вышыванкі. Але трэба старацца і захаваць усё гэта для дзяцей ды для ўнукаў».