Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінсэнт назваў сваіх фаварытаў у конкурсе кавэраў на песьню УЛІС


Вінсэнт
Вінсэнт
Варта сказаць, што ўдзельнікі конкурсу ўзяліся выканаць досыць складаную задачу. Справа ў тым, што перасьпяваць клясычны гурт «Уліс» на добрым узроўні выглядае справай, што вымагае высокіх здольнасьцяў.

Тым ня менш, у конкурсе ўзялі ўдзел досыць шмат удзельнікау, і гэта цешыць. На просьбу абраць тры найлепшыя кавэры я адгукнууся з энтузіязмам. Адразу скажу, што цікавых вэрсіяў было больш за тры, але, як кажуць, рэглямэнт абавязваў і я склаў наступны рэйтынг.

3 месца. Гурт «Рэха». Кавэр мне спадабаўся перадусім куплетамі, якія дадаў Андрусь Такінданг.


2 месца. Гурт «Здань». Хлопцам, відавочна, бракуе валоданьня адшліфаваным майстэрствам, але сама канцэпцыя трэку выдатная. Гэта густоўная, «акуратная» песьня.


1 месца. Раман Волазьнеў. Раман зрабіў выдатны поп-нумар. Адказны падыход да аранжыроўкі, вакальных партыяў, выкарыстаньне прыгожых бэкаў робяць сваю справу.



Слухаць усе трэкі, дасланыя на конкурс:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG