У адказе на заяву для атрыманьня «гастролькі» першая намесьніца ідэалягічнага ўпраўленьня Віталіна Ўладзіміраўна Рудзікава спасылаецца на пункт 5 разьдзела 2 «Палажэньня аб асобных пытаньнях арганізацыі і правядзеньня культурна-відовішчных мерапрыемстваў», зацьверджанага ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 257 ад 05.06.2013, які гучыць так:
«Забараняюцца арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў:
якія маюць на мэце ажыцьцяўленьне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасьці; якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян; з парушэньнем патрабаваньняў гэтага Палажэньня і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».
Камэнтуе забарону лідэр гурту Зьміцер Афанасенка: «Для мяне гэта ня дзіва. Відаць, чыноўнікі спалохаліся, што гэта за гурт, які сам бязь іх ведама пачаў набываць папулярнасьць. Але ж забароны былі заўжды, і „Машину Времени“ забаранілі ў свае часы ў Маскве, а яны з-за гэтага набылі яшчэ большую папулярнасьць. Ня думаю, што ім удасца паўплываць на працэс, творца вышэй за любыя забароны. Творцу талент і імкненьне дадзеныя Богам! Мы заяўляем нашу рашучую нязгоду з выракам менскага аддзелу ідэалёгіі і просім не рабіць нам перашкодаў».
Адной з прычынаў такога рашэньня Менгарвыканкаму можа быць актыўная грамадзянская пазыцыя гурту, выступы гэтай вясною на кіеўскім Майдане, а таксама ўдзел разам зь «Ляпісам Трубяцкім» у канцэрце «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве.
Тым часам гурт не спыніў сваёй працы і празь некалькі дзён прэзэнтуе сынгл «Па венах», а ў сярэдзіне чэрвеня — новы альбом «Virus». Рыхтуецца «AMAROKA» і да сэрыі летніх канцэртаў, праўда, пакуль што не ў Беларусі, а за мяжою.
У дадатак Зьміцер Афанасенка параіў чыноўнікам бліжэй пазнаёміцца з творчасьцю гурту, паглядзець кліпы «Разрываеш» і «Губляю каханьне», прысьвечаныя рамантычным пачуцьцям:
«Спадзяюся, што гэтыя нашы працы растопяць халодныя ідэалягізаваныя сэрцы чыноўнікаў і яны ўсім аддзелам прыйдуць на наш наступны канцэрт у Менску».