Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляшко: На лецішчы сына Януковіча была база баевікоў


Алег Ляшко
Алег Ляшко

Сёньня ўкраінскія сілавікі правялі дзьве пасьпяховыя апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў народны дэпутат ад Радыкальнай партыі Алег Ляшко.

«У пасёлку Урзуф Першамайскага раёну Данецкай вобласьці з боем была ўзятая перавалачная база сэпаратыстаў і расейскіх баевікоў, якая была ўладкаваная на лецішчы сына Януковіча — Віктара. Пасьля папярэдняга агляду памяшканьняў былі выяўлены вялікі арсэнал стралковай зброі і вялікая колькасьць наяўных грошай», — напісаў Алег Ляшко на сваёй старонцы ў Facebook.

Акрамя гэтага байцамі быў затрыманы катэр, які належыць экс-прэзыдэнту Віктару Януковічу, і на якім тэрарысты дастаўлялі боепрыпасы і зброю для правядзеньня тэрарыстычных апэрацый у Данецкай вобласьці, паведамляе Ляшко.

«У Марыюпалі ў выніку спэцапэрацыі затрыманы лідэр мясцовых сэпаратыстаў і брат самаабвешчанага мэра Марыюаля Дзяніс Кузьменка. З боку ўдзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі стратаў няма», — паведаміў народны дэпутат.
XS
SM
MD
LG