Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкая народная рэспубліка пераходзіць на «ваеннае становішча»


У Данецкай вобласьці ўводзіцца ваеннае становішча, паведамілі «Інтэрфаксу» у прэс-службе самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, якую Ўкраіна абвясьціла тэрарыстычнай арганізацыяй.

«З 00 гадзін 00 хвілін 26 мая ў Данецкай народнай рэспубліцы ўводзіцца ваеннае становішча. Асноўная задача — ачысьціць тэрыторыю ДНР ад варожых украінскіх войскаў», — паведамілі ў прэс-службе.

Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Украіны пачалася ў сярэдзіне красавіка. 2 траўня ў раёне Славянску і Краматорску Данецкай вобласьці пачалася актыўная фаза антытэрарыстычнай апэрацыі сіламі аддзелаў МУС, Нацгвардыі і арміі супраць узброеных сэпаратыстаў .
XS
SM
MD
LG