Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцаў так напалохала расейская прапаганда, што ультраправыя кандыдаты набралі менш за 1% — Більт


Карл Більт
Карл Більт
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што ва Ўкраіне ўсіх напалохала расейская прапаганда, што вельмі правыя кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Украіны набралі менш за 1%. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter.

«Нічога ня варта тое, што вельмі правыя кандыдаты набралі менш за 1% на выбарах у Украіне. Так ўсіх напалохала прапаганда з боку расейскіх мэдыяў», — напісаў Більт.

Сёньня, 25 траўня, ва Ўкраіне адбыліся выбары прэзыдэнта. Па выніках нацыянальных экзыт-полаў, па стане на 18.00 за кандыдатаў у прэзыдэнты Украіны Пятра Парашэнкі прагаласавалі 55,9% выбарнікаў, Юлію Цімашэнку — 12,9%, Алега Ляшко — 8% , Анатоля Грыцэнку — 6,3% , Сяргея Цігіпку — 4,7%. На Міхаіла Добкіна прагаласавалі 2,1 % выбарнікаў, Вольгу Багамолец і Вадзіма Рабіновіча — па 1,9 %, за Алег Цягнібока — 1,3%, за Пятра Сіманенку — 1,1%.

За іншых кандыдатаў прагаласавалі менш за 1% выбарнікаў. Так, Дзьмітры Яраш атрымаў 0,9%.
XS
SM
MD
LG