Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская ракета зноў не даляцела да космасу


Расійская ракета «Пратон-М» чарговы раз не змагла вывесьці на арбіту спадарожнік сувязі.

Ракета-носьбіт «Пратон-М», якая стартавала з Байканура каля другой гадзіны са спадарожнікам «Экспрэс-АМ4Р», згарэла ў шчыльных пластах атмасфэры.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Фэдэральнага касьмічнага агенцтва, перадае ІТАР-ТАСС.

«Асобныя дробныя фрагмэнты ракеты маглі зваліцца на Зямлю. Раён падзеньня ўдакладняецца», — дадаў суразмоўца. Іншая крыніца агенцтва паведаміла, што дакладнай інфармацыі аб раёне падзеньня пакуль няма:

«Зусім дакладных дадзеных — над якім раёнам згарэлі ў атмасфэры фрагмэнты „Пратону“ — пакуль няма. Прыблізна, над Ціхім акіянам».

У ракеты «Пратон-М » з разгонным блёкам «Брыз-М», якая павінна была вывесьці на арбіту расейскі спадарожнік сувязі «Экспрэс-АМ4Р», адмовіў рулявы рухавік трэцяй ступені на 545 сэкундзе палёту, паведамілі на касмадроме Байканур.

У «Раскосмасе» пацьвердзілі інфармацыю аб тым, што прычына невыведзеньня на арбіту спадарожніка сувязі — няштатная сытуацыя на трэцім этапе запуску.

6 жніўні 2012 года няўдачай скончыўся запуск іншай ракеты «Пратон-М», якая стартавала з Байканура з двума спадарожнікамі сувязі. Ракета адхілілася ад курсу і павалілася проста ў жывым эфіры расейскіх тэлеканалаў.

У 2006 годзе аварыя расейскай ракеты пры запуску з Байканура сталася прычынай страты першага беларускага спадарожніка «БелКА».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG