Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны мэмарыял і музэй 11 верасьня адкрываюцца ў Нью-Ёрку


Музэй у памяць тэрактаў 11 верасьня 2011 году адчыняе свае дзьверы. Першымі экспазыцыю наведваюць сваякі ахвяраў, пацярпелыя і ратавальнікі, які працавалі ў дні трагедыі. Для шырокай публікі музэй адчыняць 21 траўня.

Музэй і мэмарыяльны комплекс знаходзяцца на месцы вежаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку.

У кампазыцыі — шмат фота- і відэаматэрыялаў пра тэракты і іх наступствы, а таксама шмат артэфактаў, якія выстаўленыя на ўсеагульны агляд упершыню.

11 верасьня 2001 году тэрарысты, зьвязаныя з Аль-Каідай, зьдзейсьнілі ў ЗША шэраг тэрарыстычных актаў. Група з 19 зламысьнікаў захапіла пасажырскія самалёты ды скіравала іх у вядомыя дзяржаўныя ды грамадзкія будынкі — Сусьветны гандлёвы цэнтар у Нью-Ёрку ды Пэнтагон у Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт разьбіўся ў полі, не даляцеўшы да цэлі — найверагодней, да Белага дома або Капітолія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG