Беларускай вайсковай сымболікай падпалкоўнік Віктар Ляхар займаецца больш за пятнаццаць гадоў. Якая ўніформа прадугледжвалася для генэралаў БНР? Што было напісана на сьцягах Беларускай асобнай арміі? Якія шэўроны насілі стральцы Беларускай краёвай абароны? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў кнізе «Вайсковая сымболіка беларусаў», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Харвест». Яе аўтар — госьцем перадачы.
— Віктар, да вас вайсковай сымболікай ніхто ў Беларусі так шчыльна не займаўся. Гэтая тэма — ваша захапленьне ці службовы абавязак?
— Я — прафэсійны вайсковец, вайсковы палітработнік. Закончыў Львоўскую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню. На службе займаўся клюбнай працай, музэйнай справай, нагляднай агітацыяй. Нярэдка даводзілася і пэндзаль у рукі браць. Матэрыял для кнігі назапашваўся даволі доўга — гадоў пятнаццаць. А праца над самой кнігай доўжылася гады два. Вайсковая сымболіка для мяне — праца і захапленьне, пошук гістарычных каранёў. Я гэтым і на службе займаўся, і дома, у вольны час.
— Дзясяткі ўнікальных ілюстрацый у вашай кнізе створаныя вамі ж. Мабыць, няпроста намаляваць крылатага гусара ВКЛ, Давыда Гарадзенскага з дружынай ці партрэт Булака-Балаховіча пры ўсіх рэгаліях?
— Я вельмі крытычна стаўлюся да сябе як мастака. Ёсьць графікі, да якіх мне ісьці і ісьці, і ўсё роўна ніколі не дайду. Але праца з геральдычнымі сымбалямі не патрабуе вялікага мастацкага таленту. Там важна паказаць, што і як было — на тваё меркаваньне, вядома ж. Няхай даруюць мне прафэсійныя мастакі, але мне падаецца, што мой узровень дастатковы, каб праілюстраваць гісторыю вайсковых строяў, дасьпехаў, зброі і г.д.
— Паводле вашай кнігі, тая ж Пагоня ўжывалася ў беларускіх вайсковых аддзелах незалежна ад таго, у якую дзяржаву ўваходзілі беларускія землі — у ВКЛ, у Рэч Паспалітую, у Расейскую імпэрыю. Пад забаронай яна была толькі ў савецкім войску?
— У савецкай арміі, вядома ж, ніякай старажытнай беларускай сымболікі быць не магло. Там панавала сымболіка Савецкага Саюзу. Праўда, у 1944 годзе існаваў праект Беларускай асобнай арміі ў складзе савецкага войска. Гэтая асобная армія мусіла вызваляць менавіта Беларусь. І для яе праектаваліся вайсковыя сьцягі з надпісамі на беларускай мове, зь дзяржаўным гербам БССР. Вайсковыя часткі мусілі насіць імёны беларускіх герояў. Але гэты праект так і застаўся на паперы. Польскае і чэхаславацкае войскі ў складзе савецкай арміі былі створаныя. А ад праекту беларускай арміі засталіся толькі назвы беларускіх франтоў. Стварыць Беларускую асобную армію Сталін, відаць, пабаяўся.
— Праціўнікі Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу не стамляюцца даводзіць, што яны заплямленыя калябарацыяй падчас Другой сусьветнай. Вы так ня лічыце?
— Не лічу, бо з сымбалямі ваяваць — вялікае глупства. Паслухайце, і свастыка ж — міжнародны сымбаль. І дзе-небудзь у Бірме ці Непале начхаць хацелі на нашыя спрэчкі пра Гітлера ці пра славянскі калаварот. Там іх выкарыстоўваюць, і нікога гэта не турбуе. І ў Беларусі трэба было адразу вызначыць, што нацысцкі афіцыйны сымбаль — гэта чорная правабаковая свастыка ў белым крузе на чырвоным полі. Усё іншае не падлягае пад гэтую характарыстыку. А ў нас што атрымліваецца? Што на ручніку ў беларускай бабулі — нацысцкі сымбаль? Ня ведала бабуля, калі ручнік вышывала, што яна нацыстка? Большага глупства і ўявіць немагчыма! Таму неабходна, каб нашы юрысты і навукоўцы акрэсьлілі гэтыя паняцьці. Вось была нацыянал-сацыялістычная дзяржава, мела сваю сымболіку. Дык давайце яе падрабязна апішам. Геральдыка — гэта навука, дзе і апісаньне зьяўляецца эталёнам. А забараняць усё агулам... Нацысты і паліцаі выкарыстоўвалі і музычныя сымбалі — ноты, сымбалі матэматычных дзеяньняў. Давайце і іх забаронім.
— А праўда, што немцы, калі занялі Менск, не зьнялі савецкі герб з Дому ўраду?
— Праўда. Савецкі герб яны проста завесілі. Спачатку чорным палотнішчам з рунамі СС, а потым сваёй дзяржаўнай сымболікай. Немцы — прагматычная нацыя, яны не сьпяшаліся разбураць бальшавіцкія сымбалі, калі яны ўяўлялі зь сябе пэўныя гістарычныя ці мастацкія каштоўнасьці.
— Неверагодна — для немцаў савецкі герб уяўляў мастацкую каштоўнасьць?
— А чаму не? Вялікая па памерах краіна мела такую самую ідэалёгію, падобныя сымбалі, таму немцы не сьпяшаліся ўсё ламаць. З хронікі мы ведаем, што да некаторых мастацкіх твораў яны ставіліся з пэўнай павагай. Маўляў, вось яно, бальшавіцкае мастацтва ва ўсёй сваёй красе.
— А навошта немцы ўвогуле дазволі выкарыстаньне беларускай нацыянальнай сымболікі?
— Думаю, яны дапускалі ў той ці іншай ступені нейкую гульню ў беларускую дзяржаўнасьць. Што ім трэба было ад беларусаў? Спакой, парадак на акупаванай тэрыторыі, беларускае войска, якое б змагалася побач зь нямецкім за новы парадак, каб падтрымліваліся антыпартызанскія дзеяньні, каб культурная і асьветніцкая дзейнасьць адбывалася ў рэчышчы тых мэтаў, якія ставіла перад сабой Нямеччына. Ня думаю, што прагматычнае нямецкае кіраўніцтва ставіла перад сабой мэту адраджэньня беларускага народу. Былі, вядома ж, і прадстаўнікі нямецкай акупацыі, якія спрыялі таму, каб беларусы разьвівалі сваю культуру, вызваліўшыся з бальшавіцкага ярма. Беларускія арганізацыі, якія дзейнічалі пад нямецкай акупацыяй (Саюз беларускай моладзі, Беларуская краёвая абарона і г.д.), вядома ж, выкарыстоўвалі старажытныя нацыянальныя сымбалі. Нічога дзіўнага тут няма. СБМ, калі распачаў сваю дзейнасьць, меркаваў, што распачаў яе надоўга, што паўстане новая Беларусь пад гэтымі сымбалямі. Сіла, якая перамагла ў 1945-м, усталявала іншыя сымбалі — зорку зь сярпом і молатам. Сымбалі заўсёды прыносіць той, хто перамагае.
— З 1991-га па 1995-ы Рэспубліка Беларусь жыла пад-бел-чырвона-белым сьцягам. Навошта было вяртаць фактычна савецкую сымболіку?
— Бо пэўная частка грамадзянаў не была гатовая мэнтальна прыняць гістарычную сымболіку, зьвязвала яе, як вы ўжо сказалі, з калябарацыяй падчас вайны. У выніку быў зроблены крок назад. Але я перакананы — беларускі народ вернецца да сваіх гістарычных сымбаляў, найперш да Пагоні. Вынікі працы Геральдычнай рады пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, куды я ўваходжу з 2001 году, паказваюць, што дзяржаўная сымболіка і гістарычная добра ўжываюцца — у Віцебскай і Гомельскай абласьцях, у гарадах, якія гістарычна мелі на гербе выяву Пагоні. Яны сёньня яе атрымалі, дзяржава замацавала, кіраўнік дзяржавы зацьвердзіў, бо гэта гістарычныя рэаліі. Скажам, герб Лепеля з Пагоняй суседнічае зь дзяржаўным гербам. Такі стан нашага сёньняшняга грамадзтва. На якой ступені стаіць грамадзтва, такую геральдыку і мае.
— Пагоня ўнесеная ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Спробы ўнесьці туды ж бел-чырвона-белы сьцяг закончыліся беспасьпяхова. А яны ж у беларускай гісторыі доўгі час ішлі поруч.
— Я ня згодны, што яны доўгі час ішлі поруч. Геральдыка — гэта навука. Тут усё сур’ёзна. Герб Пагоня на вайсковых сьцягах сустракаецца з ХІІІ стагодзьдзя. Далей яго выкарыстаньне пашыралася — зафіксаваны ён на вайсковай вопратцы, на ўпрыгожаньнях, на зброі і г.д. Што тычыцца бел-чырвона-белага сьцяга, то ён нашмат маладзейшы. Немагчыма весьці яго гісторыю, скажам, ад Грунвальду і казаць пра тое, што бел-чырвона-белы сьцяг сягае ў даўніну тысячагодзьдзяў. Гэта ня так. Сьцягі з выявай Пагоні прысутнічалі, але бел-чырвона-белае палотнішча як сьцяг зьявілася толькі ў часы БНР. Сустракаўся падобны сьцяг — сьцяг сьвятога Юрыя (Георгія) — белае палотнішча з чырвоным крыжом. Але каб палотнішча з гарызантальнай чырвонай паласой пасярэдзіне — гэта ўжо больш позьнія часы, ХХ стагодзьдзе. Чаму Пагоня ў сьпісе, а сьцяг не? Ну паслухайце... Статут ВКЛ, Крыж Эўфрасіньні Полацкай — хто будзе спрачацца, што гэта сымбалі беларускага народу? Ніхто ня будзе. А вось бел-чырвона-белы сьцяг знаходзіцца пакуль пад ціскам ідэалягічных штампаў, яго зьвязваюць з калябарацыяй, з гаўляйтэрам Кубэ. Вешаюцца такія ярлыкі, ад якіх проста мароз па скуры... Але я супраць падвойных падыходаў. Калі так гаварыць пра бел-чырвона-белы сьцяг, дык можна ў такім тоне згадаць і сьцяг здрадніка Ўласава, які ў нас часам вісіць у Менску побач зь дзяржаўным сьцягам РБ. Давайце ж будзем пасьлядоўнымі. Наша суседка Расея вярнулася да сваіх сымбаляў, не зьвяртаючы ўвагі на штампы, не зважаючы на герояў і антыгерояў, якія іх выкарыстоўвалі. Калі мы не гатовыя зрабіць тое самае, то трэба гэта прызнаць, але абвінавачваць і чарніць гістарычныя сымбалі, навешваць на іх ярлыкі — «калябарацыйны», «паліцайскі» — гэта сьмешна. Дакладней, зусім ня сьмешна.
— Дзякуючы падзеям ва Ўкраіне георгіеўская стужка стала атаясамлівацца з імпэрскай агрэсіяй Расеі. Як мы мусім да яе ставіцца? Што вы як адмысловец можаце тут параіць суайчыньнікам?
— Залаты і чорны — гэта колеры расейскага імпэратара. Гэта імпэратарскі штандар, і таму гэтыя колеры выкарыстоўваліся ва ўніформе расейскай імпэратарскай арміі. Служылі там беларусы? Служылі. Атрымлівалі яны гергіеўскія крыжы на такіх стужках? Атрымлівалі. Так што нейкае дачыненьне да тых стужак маем і мы. Іншая справа, што сёньня гэты сымбаль палітызаваны. І ў сучасным кантэксьце (расейска-украінскі канфлікт) гэтая стужка для беларусаў мае нэгатыўны сэнс. Калі мы сьвяткуем перамогу, трэба яе сьвяткаваць з сымбалямі перамогі. Сымбалем перамогі зьяўляецца Ордэн Перамогі, мэдалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны», якія больш датычныя да Беларусі. А пры чым тут георгіеўскія стужкі? Хто ўвязвае іх з хрысьціянскай сымболікай — таксама памыляецца. Колеры сьвятога Юрыя (Георгія) — чырвоная харугва зь белым крыжам ці наадварот — белая харугва з чырвоным крыжам. Паглядзіце на іконы — ніякіх георгіеўскіх стужак там няма і ніколі не было. Мая асабістая пазыцыя: мне не падабаецца, калі георгіеўскія стужкі распаўсюджваюцца ў Беларусі. Учора я бачыў на адным аўто ня толькі стужку, але і расейскі трыкалёр... Да чаго гэта можа прывесьці, мы бачым на прыкладзе Ўкраіны.

Сьцягі з выявай Пагоні прысутнічалі, але бел-чырвона-белае палотнішча як сьцяг зьявілася толькі ў часы БНР