Паводле міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава, раніцай атрад антытэрарыстычнай апэрацыі заўважыў засаду баявой групоўкі.
Яны ўжываюць цяжкае ўзбраеньне, страляюць, у прыватнасьці, з буйнакалібэрнай зброі, ужываюць мінамёты і іншую тэхніку, адзначыў міністар.
Авакаў таксама паведаміў пра забітых і параненых з боку ўкраінскіх сілавікоў, але колькасьці не ўдакладніў. Па параненых і загінуўшых з боку сэпаратыстаў не паведамляюць.
Паводле апэратыўных дадзеных, там, дзе вядзецца бой, каля 800 баевікоў. Авакаў таксама заявіў, што сярод нападнікаў ёсьць чачэнцы. Акрамя таго, як паведаміў міністар, украінскія сілавікі занялі тэлевежу блізу Славянску, апалчэнцы адступаюць ўглыб гораду.
Паводле кіраўніка МУС, сілы антытэрарыстычнай апэрацыі не праводзяць штурму жылых кварталаў і абмяжоўваюць атакі там, дзе ёсьць пагроза цывільнаму насельніцтву.
На блёкпосьце, дзе стаяць журналісты, бачныя будынкі з разьбітымі вокнамі, разьбітую аўтазапраўку і чутныя стрэлы .
Камандуючы Нацыянальнай гвардыі Сьцяпан Палтарак заявіў, што сілавікі «практычна заціснулі» сэпаратыстаў у цэнтры гораду.
«Мы маем справу з вельмі добра арганізаваным праціўнікам, які мае мінамёты, кулямёты. Яны добра навучаныя. Паводле зьнешніх прыкметаў, яны далёка не славянскай нацыянальнасьці. Іх каля 800. У гэтай мясцовасьці праводзіць апэрацыю досыць складана, таму што яна лясістая. Цяпер іх мэта ў тым, каб вырвацца з гораду», — заявіў Палтарак.
«Кола сьціскаецца, а яны супраціўляюцца», — дадаў ён.