Па маршруце Менск — Вільня 1 траўня Беларуская чыгунка запусціла трохвагонныя дызэль-цягнікі вытворчасьці польскай кампаніі PESA Bydgoszcz SA. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе БЧ.
Новыя склады замянілі дызэль-цягнік № 15/16 Мінск — Вільня, які раней курсаваў па маршруце.
Расклад руху цягнікоў № 15 і № 16, а таксама парадак правядзеньня памежнага і мытнага кантролю засталіся ранейшымі. Плянуецца, што па выхадных і сьвяточных днях пры павелічэньні пасажырапатоку цягнік № 15/16 будзе рухацца здвоеным складам дызэль-цягнікоў.
Усе квіткі на новыя цягнікі прадаюцца па цане другой клясы — 224 тыс. рублёў.
Сёлета, згодна з кантрактам, заключаным Беларускай чыгункай з кампаніяй PESA Bydgoszcz SA, на БЧ былі пастаўленыя тры трохвагонныя дызэль-цягнікі ДП3.
Дзьверы ў салён абсталяваныя высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі прадугледжаныя адкідныя трапы. У цягніку дзьве прыбіральні вакуумнага тыпу, адна зь якіх прыстасаваная для пасажыраў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

У новых цягніках ДП3 прадугледжана 145 месцаў для сядзеньня. Даўжыня цягніка — 69,3 м, канструкцыйная хуткасьць руху — 140 км/гадз. Новы рухомы склад адпавядае сучасным патрабаваньням бясьпекі руху і камфорту для пасажыраў. Да іх паслуг — прасторныя салёны; мяккія крэслы зь індывідуальным рэгуляваньнем становішча сьпінкі і падлакотнікаў; паніжаная падлога (600 мм), якая дазваляе хутка ажыцьцяўляць пасадку і высадку. Сярод перавагаў цягніка — устаноўленая ў кожным вагоне сыстэма кандыцыянаваньня паветра; прыстасаваньне цеплавых завесаў уваходных дзьвярэй, якое перашкаджае паступленьню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салёнаў.