Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: Беларусь перасьледуе кожны незалежны голас


Мапа свабоды прэсы ў 2014 годзе
Мапа свабоды прэсы ў 2014 годзе

30 красавіка амэрыканская дасьледчая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовую справаздачу пра стан свабоды СМІ ў 197 краінах сьвету (Freedom of the Press 2014).

Беларусь, як і ў мінулыя гады, разам з Узбэкістанам, Туркмэністанам і Іранам трапіла ў лік васьмі краінаў, у якіх умовы працы для журналістаў найгоршыя.

«Ва ўсіх гэтых краінах асяродзьдзе СМІ неверагодна абмежаванае. Там, у асноўным, няма прыватных СМІ. Вельмі невялікі ўплыў маюць і інтэрнэтныя СМІ. Гэта вельмі закрытае асяродзьдзе нават для інтэрнэту. І дзяржава рэпрэсуе і перасьледуе ўсіх, хто падымае незалежны голас», — сказала Карын Карлекар, якая кіравала сёлетнім дасьледаваньнем стану свабоды прэсы, пра краіны, якія атрымалі самы нізкі Індэкс свабоды прэсы ад Freedom House.


Месца Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы (у дужках — агульная колькасьць краінаў):
ГодМесца Беларусі ў Індэксе свабоды прэсыКолькасьць краінаў маніторынгу
2014193197
2013193197
2012193197
2011190196
2010189196

Мапа: Беларусь і суседзі

Глядець Freedom of the Press 2014 вялікую мапу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG