Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты Славянску хочуць абмяняць супрацоўнікаў АБСЭ


Пра гэта заявіў самаабвешчаны «мэр» горада Вячаслаў Панамароў.

Сэпаратысты патрабуюць вызваліць намесьніка Панамарова Ігара Перапечаенку, які быў затрыманы СБУ ў аэрапорце Данецка падчас вяртаньня з Масквы са здымак у палітычным ток-шоў,паведамляе РИА Новости.

Паводле Панамарова, супрацоўнікі АБСЭ адчуваюць сябе добра.

«Мы стварылі для іх камфортныя ўмовы. Яны не палонныя, яны ў нас у гасьцях», — сказаў Інтэрфаксу Панамароў.

Ён таксама паведаміў, што захопленых ў палон у Горлаўцы афіцэраў СБУ таксама плянуецца абмяняць, калі кіеўскія ўлады будуць у гэтым зацікаўлены.

«Затрыманыя адчуваюць сябе нармальна. Плянуем абмяняць іх, калі камусьці ў Кіеве яны патрэбныя, на нашых байцоў. Калі няма, іх лёс вырашыць народ», — цытуе Панамарова «Украінская праўда».

Напярэдадні тэрарысты ў Славянску адпусьцілі аднаго з захопленых імі назіральнікаў АБСЭ, прадстаўніка Швэцыі, чый стан здароўя выклікаў сур’ёзныя асьцярогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG