Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мэр Гомеля Піліпец атрымаў 5 гадоў турмы


Магілёўскі абласны суд прысудзіў былому старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктару Піліпцу 5 гадоў турэмнага зьняволеньня ўзмоцненага рэжыму.

Такі ж самы вырак атрымаў і іншы фігурант справы, супрацоўнік Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Ігар Адарчанка, які да моманту прысуду знаходзіўся пад хатнім арыштам і быў ўзяты пад варту ў судовай залі. Трое іншых фігурантаў справы аб злоўжываньні службовым становішчам былі вызваленыя ў залі суду, «паводле амністуючых матываў».

Адвакаты заявілі, што будуць падаваць апэляцыю, яны сказалі, што судовы разгляд справы «працаваў толькі на абвінавачваньне».

Крымінальную справу супраць старшыні гарвыканкаму Віктара Піліпца і чатырох супрацоўнікаў гомельскага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва распачалі пасьля выкрыцьця, як заяўляецца ў абвінавачваньні, «злачыннага мэханізму разьмеркаваньня кватэраў у шматпавярховых дамах». Паводле сьледзтва, абвінавачаныя разьмяркоўвалі кватэры між сваякамі і знаёмымі па заніжаных цэнах, а таксама афармлялі ўгоды па набыцьці кватэраў на падстаўных асобаў.

У матэрыялах справы фігуруюць 27 кватэраў. Іх прадавалі не па рынкавых цэнах, а па тых, што былі на момант прыёму ў эксплёатацыю. Розьніца між цаной продажу і рынкавай, як гаворыцца ў абвінавачаньні, склала больш за 3 мільярды 652 мільёны рублёў. Кватэры павінны былі выдзяляцца людзям, якія жывуць у дамах пад знос ці непрыдатных для пражываньня.

У абвінавачаньні гаворыцца, што сам Віктар Піліпец зьбіраўся набыць па заніжаных коштах 4 кватэры — дзьве для сябе і дзьве для дачкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG