Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка зьвярнуўся з пасланьнем

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся са штогадовым пасланьнем да Нацыянальнага сходу і беларускага народу.



11:11 22.4.2014
Лукашэнка пачаў з таго, што сказаў «зьвяртаюся ў няпросты час».

«Бурліць Украіна, у поўны рост спрабуе ўстаць Расея. Пацягнула дымком ад выбухаў», — канстатаваў Лукашэнка.
11:23 22.4.2014
Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі спакайней, чым ва Ўкраіне: няма беспарадкаў, не рабуюць, не забіваюць.

Лукашэнка кажа, што спробаў узарваць мір у Беларусі было шмат, але ўсе яны праваліліся.

Далей Лукашэнка заявіў, што цяпер сталі зьяўляцца сьцьверджаньні, што ў Беларусі прыціскаюць расейскую мову.

«Няма ніводнай краіны ў сьвеце, дзе б так дбайна ставіліся да расейскай мовы».

Пра расейскую мову: «гэта наш здабытак».

«Мы не прарасейскія, не праўкраінскія і не прапольскі​я. Наша краіна – Белая Русь».

Лукашэнка сказаў, што ўсе нацыі, якія жывуць у Беларусі, -- «дзеці Белай Русі».

Пра ціск на расейцаў: «ня буду пра гэта нават разважаць, расейцы толькі самі сябе прыціскаюць».

«Размовы пра прарасейскасьць і прабеларускасьць – гэта шлях да смуты».

Даручыў КДБ спыняць такія размовы.
11:24 22.4.2014
«Калі мы згубім расейскую мову – мы пазбавімся розуму. Калі згубім беларускую мову – перастанем быць нацыяй».

Лукашэнка некалькі разоў запэўніў, што ніякага ціску на расейскую мову і расейцаў няма і ня будзе.
11:27 22.4.2014
«Улада гатовая да кіроўнай і прадыктаванай жыцьцё эвалюцыі... Мы катэгарычна супраць рэвалюцыі... Любы заклік да перавароту і смуты будзе жорстка зьнішчаны».

Лукашэнка кажа, што ён разьлічвае на падтрымку народу ў гэтай справе.
11:31 22.4.2014
Ва ўкраінскага крызіса дзьве прычыны: слабасьць эканомікі і карупцыя, адзначыў Лукашэнка.

Ад карупцыі ва Ўкраіне Лукашэнка перайшоў да карупцыі ў Бларусі. Прывёў прыклады Белкаапсаюза і Беллегпрама. Узгадаў і Волкава з "Белнафтахіму", намесьніка старшыні Аршанскага райвыканкама.

Адзначыў, што ня першы год мы змагаемся з карупцыяй. Але самі ўсталяалі складаную сыстэму дзяржзакупак.

Узгадаў крымінальныя справы і хабар супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі і судзьдзяў.
11:34 22.4.2014
Згадаў намесьніка генпракурора Архіпава, які за залаты сьлітак і пляшку каньяку "замяў" справу пра ДТЗ са сьмяротным зыходам.
11:35 22.4.2014
«Пра парушэньні закону, пра карупцыйныя схэмы мы ўсе ведаем».
11:38 22.4.2014
Пасьля развагаў пра сытуацыю ва Ўкраіне, Лукашэнка плаўна перайшоў да праблемы карупцыі.

Прызнаў, што ўлада з карупцыяй змагаецца, але яна ўсё яшчэ ёсьць.

Далей у пералічае імёны дзяржаўных чыноўнікаў, якіх злавілі на карупцыі. Гучаць згадкі пра дамы на Канарскіх выспах, пра падстаўныя фірмы дзяцей чыноўнікаў.

Лукашэнка згадаў функцыянэраў Белкаапсаюзу і Мінспорту.

Супраць чыноўнікаў Мін’юсту завялі 28 крымінальных справа за хабарніцтва, паведаміў Лукашэнка.

Пасьля гэтага стаў пералічваць факты карупцыі у асяродку судзьдзяў.

Лукашэнка сказаў, што антыкарупцыйныя справы завялі супраць чатырох супрацоўнікаў КДБ у Гомелі.

Таксама ён згадаў, што такія справы ёсьць супраць прадстаўнікоў Сьледчага камітэту і Пракуратуры.

Лукашэнка кажа, што карупцыя і на мяжы, і ў памежных войсках.

Кажа, што адвакаты і хабары ёсьць ва ўсіх сфэрах эканомікі.

Усе свае заявы ён пацьвярджае кароткім пераказам сутнасьці справаў.

Чыноўнікі крадуць нават асфальт, а хабары атрымліваюць грашыма, сьліткамі золата і каньяком.
11:39 22.4.2014
Зрабіў апошняе папярэджаньне губэрнатарам і ўсёй вэртыкалі ўлады, якія перасаджаюць людзей, што правалілі справы і працу на адным месцы, у іншыя крэслы.
11:44 22.4.2014

Уладзімер Мацкевіч: Лукашэнка стварыў усе ўмовы, каб расейская агентура пачувалася ў Беларусі вольна

Уладзімер Мацкевіч, філёзаф і метадоляг, камэнтуе заявы Лукашэнкі пра рускую і беларускю мовы.

«Расейская агрэсія супраць Украіны, вядома, непакоіць беларускі рэжым. Моўнае пытаньне было разьдзьмутае Расеяй ва Ўкраіне, дзе нібыта прыціскалі расейскамоўных. Гэты пры тым, што ўсходнія вобласьці пераважна расейскамоўныя і ніякага прыцясьненьня там быць не магло.

Што тычыцца іншых заяваў пра роўнасьць нацыяў і расейскую мову ў Беларусі, то, сапраўды, у нас няма ніякага прыцясьненьня расейцаў і расейскай мовы ў Беларусі. І быць ня можа. І ў выпадку, калі раптам пачнуцца нейкія дзеяньні расейскай агентуры тут, то Лукашэнка раней хоча мець пэўны козыр супраць іх.

Але трэба прызнаць, што менавіта Лукашэнка стварыў усе ўмовы для таго, каб расейская агентура тут пачувалася вольна.

А абароны беларускай мовы ад рэжыму чакаць ня варта. Беларускую мову абараняць самім беларусам.»
Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
11:46 22.4.2014
Лукашэнка кажа, што карупцыя ідзе разам разьдзяўбайствам.

Ён пералічвае, прозьвішчы чыноўнікаў, якія былі звольненыя з адной кіроўнай пасады і «усплылі» на нейкіх іншых кіроўчых пасадах.

Распавядае пра чыноўніка, які збанкруціў прадпрыемства і зьбег і Ярданію. Лукашэнка кажа, што пашле ў Ярданію генэральнага пракурора і губэрнатара, каб яны вярнулі гэтага чыноўніка.

Лукашэнка пагражае выдаць дэкрэт, які забароніць перасаджваньне чыноўнікаў з пасады на пасаду.
11:49 22.4.2014
Лукашэнка паабяцаў увесьці працэдуру ўзгадненьня пры прызначэньні чыноўнікаў на адказныя пасады.

Пры гэтым ён адзначыў, што такое ўзгадненьне будзе і для кіроўных кадраў, якія працуюць у прыватнай сфэры.

Зацьвярджаць такіх кіраўнікоў будуць мясцовыя органы ўлады.

Лукашэнка кажа, што супрацоўнікі прыватных кампаніяў таксама павінныя працаваць па беларускім заканадаўстве

Ён кажа, што чыноўнікам, якія правініліся, шлях «альбо ў дворнікі, альбо...»
11:56 22.4.2014

Аляксандар Дабравольскі: Рэцэпт супраць карупцыі — свабодная прэса, справядлівыя выбары


Выказваньні Лукашэнкі аб маштабнай карупцыі ў органах улады Беларусі камэнтуе дэпутат Вярхоўнага Савета 13 — га скліканьня, юрыст Аляксандар Дабравольскі:

«Прычына гэтага відавочная, хоць Лукашэнка зь ёй не пагодзіцца. Прычына завецца „бескантрольнасьць улады“. У нас няма свабоднай прэсы, моцнай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі, якія маглі б кантраляваць уладу. Усе яны прыціснутыя настолькі моцна. наколькі Лукашэнка мог гэта зрабіць.

У нармальнай дзяржаве, калі там ёсьць карупцыя, то адна палітычная сыходзіць, а на яе месца прыходзіць іншая. І адна другую кантралююць. Вось і — ўсё.

А ў нас карупцыя — вынік таго, што Лукашэнка дамогся бескантрольнай улады. У нас ня толькі людзі ня могуць зрабіць тое, што яны хочуць, але і чынавенству дазволена рабіць усё, што яно хоча, нягледзячы на гэтых людзей.

Таму рэцэпт такі — свабодная прэса, справядлівыя выбары і ня будзе карупцыі ў такіх велізарных памерах, як зараз».
Аляксандар Дабравольскі
Аляксандар Дабравольскі
12:06 22.4.2014
Лукашэнка кажа, што ў эканоміцы завал: склады не разгрузілі, экспарт не паднялі, мадэрнізацыя ня ідзе.

«Нікому не ўдасца сыйсьці ад гэтай працы!» -- папярэдзіў Лукашэнка.

Кажа, што яму паказваюць статыстыку, што ВУП расьце. «Але ВУП – гэта толькі адзін з паказьнікаў».
12:08 22.4.2014
Лукашэнка расказвае, што яму дакладаюць спэцслужбы: у парлямэнце – ворагі, Расея паслала танкі пад межы Беларусі, пераблытаўшы яе з Украінай, расейскі амбасадар Сурыкаў рыхтуецца стаць прэзыдэнтам Беларусі.
12:12 22.4.2014
Лукашэнка зноў вярнуўся да падзеяў ва Ўкраіне.

Кажа, што Захад і ЗША «не ідыёты» -- маўляў яны раілі там, дзе іх маглі паслухаць.

Кажа, што Захад і амэрыканцы дапамагалі Ўкраіне.

А ва Ўкраіне, паводле Лукашэнкі, паслухалі таму, што там вялікая карупцыя і эканоміка ў крызісе.

Кажа, што тое самае хацелі зрабіць у Беларусі, але ўлады гэта не далі.

Кажа, што цяпер Захад разумее, што Беларусь – гэта не Ўкраіна, што тут нічога нельга перавярнуць.
12:16 22.4.2014
Лукашэнка пераключыўся на суседнія краіны.

Кажа, што шокавая тэрапія прывяла да пэўнага посьпеху ў Польшчы.

Але ў іх там усё было не так, як у Беларусі, бо нават за камуністычнымі ўладамі там існавала прыватная ўласнасьць. І, маўляў, ім было лягчэй пераключыцца.

Але, і суседняй Польшчы цяпер вялікія даўгі і яна, паводле кіраўніка дзяржавы, вымушаная прадстаўляць і падтрымліваць на міжнароднай арэне чужыя інтарэсы.
12:16 22.4.2014
Лукашэнка стаў настальгіраваць па савецкіх часах.

Кажа, што ўсё аддавалі ў Саюз, будавалі ў Расеі цэлыя гарады.

Лукашэнка кажа, што беларусы «былі самыя савецкія»
12:25 22.4.2014
Лукашэнка вяртаецца да тэмы эканомікі – кажа, што трэба брацца за разьвіцьцё ўнутранага рынку.

Адной з прычынаў ён называе жорсткую канкурэнцыю на ўсясьветных рынках.

«Нельга аддаваць унутраны рынак замежнікам!»

Далей Лукашэнка кажа, што на ўнутраным рынку трэба асабліва разьвіваць сфэру паслугаў.

Ён прыводзіць у прыклаў ЗША, дзе 80% прыбыткаў дае сфэра паслугаў.

Кажа, што разьвіцьцё сфэры паслугаў – гэта стрыжань эканомікі на бліжэйшыя гады.
12:27 22.4.2014
«Паварушыцеся, зарабіце. Габрэйскай крыві ў нас дастаткова», — сказаў Лукашэнк, патрабуючы разьвіваць рынак паслугаў. Узгадаў Шапіру, якія «з савецкага мінулага. Доктарам навук стаў, губэрнатарам». Зьвярнуўся да Сямёна Барысавіча з прыкладам пра прадпрымальнага «цемнаскурага габрэя з Этыёпіі».

Але ў Афрыку беларусы не пайшлі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG