Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка зьвярнуўся з пасланьнем

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся са штогадовым пасланьнем да Нацыянальнага сходу і беларускага народу.



12:28 22.4.2014
Беларусы вывезьлі у 2013 годе за межы 3 мільярды даляраў «на ўсялякую драбядзень».

«Гэта я так сьціпла сказаў... Паводле ацэнак памежнікаў і мытнікаў, значна болей!»
12:30 22.4.2014
Пра інтэрнэт — «яшчэ адна зараза»
12:34 22.4.2014

Міхал Залескі, эканаміст: «Энтузіязм дырэктараў можна выклікаць толькі сталінскімі мэтадамі: расстрэламі і адбіраньнем маёмасьці»


«Калі мы прааналізуем сытуацыю за апошнія 20 гадоў, то сярэдняя назапашвальнасьць прадукцыі на складах будзе складаць каля 70% месячнай выпрацоўкі. Цяпер ідзе перавышэньне сярэднестатыстычных паказчыкаў за 20 гадоў. Гэта сьведчыць пра тое, што пагаршаецца каньюнктура зьнешніх рынкаў і ня так добра купляецца нашая прадукцыя, як раней. Лукашэнка зьвяртае на гэта ўвагу публікі.

Па гэтых лічбах рабіць прагнозы нельга. Да іх трэба дадаць яшчэ партфэль замоваў, складзкія запасы, запасы сыравіны і матэрыялаў для вырабу прадукцыі, а таксама занятасьць. Паказчыка занятасьці ў нас няма, бо ён не адлюстроўвае рэальнай сытуацыі на рынку працы ўнутры краіны. Прыкладна 400 тысяч чалавек занятыя працай у іншых краінах.

У нас шмат у якіх галінах забясьпечанасьць сыравінай і камплектацыяй ідзе на штучных умовах зь перакрыжаваным субсыдыяваньнем.

І, нарэшце, партфэль замоваў досыць штучны, бо фармуецца пад вялікім палітычным ціскам і ўплывам у асноўных галінах. Гэта зьвязана з Расеяй. У тым ліку і пастаўка сыравіны, калі казаць пра нафту і газ.

А што да карупцыі і апатыі дырэктараў прадпрыемстваў, то калі гэтыя кіраўнікі з 1917 году не зьяўляюцца ўласьнікамі прадпрыемстваў, то адзіная іхная рэакцыя на сыгналы рынку — карупцыя і апатыя. Нічога іншага ў такім выпадку чакаць нельга. Іх энтузіязм можна выклікаць толькі сталінскімі мэтадамі — расстрэламі і праскрыпцыяй, то бок адбіраньнем маёмасьці. Што і робіцца.

Дырэктараў прадпрыемстваў сталі садзіць у турму. Гэта сталінскі пэрыяд. У таварыша Мао быў пэрыяд „агонь па штабах“. Праца на паказчык выклікае апатыю, а жаданьне ўзбагаціцца выклікае карупцыю».
Міхал Залескі
Міхал Залескі
12:38 22.4.2014
Лукашэнка даў зразумець, што урад не будзе працаваць у такім складзе, як зараз.
12:39 22.4.2014

Абвінавачваньні Лукашэнкі на адрас дырэктараў прадпрыемстваў камэнтуе былы генэральны дырэктар канцэрну «Амкадор» Васіль Шлындзікаў:


«Што тычыцца таго, што ў дырэктараў не гараць вочы і яны апусьцілі рукі, дык гэта сапраўды так. У любога чалавека, якога паставілі б ў тыя ўмовы як дырэктараў, і вочы б не гарэлі і рукі апусьціліся б. Тут пярэчыць Лукашэнку няма чым.

Наша дзяржава стварыла такія ўмовы, што любая ініцыятыва караецца. Заканадаўства заблытанае, любая памылка лічыцца крымінальным дзеяньнем. І яшчэ, як паказвае сёньняшні выступ Лукашэнкі, няма даверу. І дырэктары гэта разумеюць і адчуваюць. Ні ва ўлады няма да іх даверу, ні ў іх —да ўлады. Вось і ўсё».
12:45 22.4.2014
«Ад мярцьвячыны трэба тэрмінова пазбаўляцца! Натуральным чынам» -- з такімі словамі Лукашэнка даручыў ураду вярнуцца да ўдасканаленьня працэдуры банкруцтва стратных прадпрыемстваў.
13:02 22.4.2014
Пераключыўся на праблемы ЖКГ: «Там хламу наварочана, што болей не прыдумаеш»

«На ЖКГ скідваюць усё дахляціну», зявіў Лукашэнка і патлумачыў, што ён мае на ўвазе стратныя прадпрыемствы — «Іх перадаюць на балянс ЖКГ, яны там целяпаюцца».

Лукашэнка зноў прыгразіў наступствамі ўраду і кіраўнікам абласных адміністрацыяў за стан у ЖКГ.
13:03 22.4.2014
Пра адукацыю: «Трэба карэкціроўка. Не рэформа! Супакою ўвесь народ — ніякіх рэформаў ня будзе. Хоць у кагосьці там сьвярбіць...»

Лукашэнка сказаў, што будзе рабіцца акцэнт на тэхнічную адукацыю.
13:04 22.4.2014
Лукашэнка згадаў Барака Абаму, які праводзіць рэформу сфэры аховы здароўя ў ЗША.

Лукашэнка паведаміў, што ў ЗША 50-80 мільёнаў паміраюць пад плотам.

Ён кажа, што «не павінен чалавек паміраць пад плотам, калі ў яго няма страхоўкі».

Лукашэнка кажа, што мэдыцыя застаецца бясплатнай, але будзе разьвівацца і страхавая.

Паабяцаў, што хутка падпіша адпаведны загад.

Лукашэнка загадаў Тозіку не пугаць народ заявамі, што за наведваньне паліклінікі трэба будзе плаціць.

На гэтых словах камэра БТ паказана віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка, які ўсьміхаўся.

Сказаў, што плаціць людзі будуць ня ўсе. Маўляў, толькі заможныя будуць плаціць — «патрэбная дыфэрэнцыяцыя»

«Давайце здымаць пену там, дзе яна ўжо ёсьць!» — заклікаў кіраўнік дзяржавы
13:09 22.4.2014

Глеб Лабадзенка, вядоўца курсаў «Мова нанова»: «Словы прэзыдэнта — дадатковы аргумэнт у абарону мовы»


«У той частцы заявы Аляксандра Лукашэнкі, якая датычыць беларускай мовы, я зь ім цалкам згодны. Калі мы страцім беларускую мову, мы перастанем быць нацыяй.

Я ня цешу сябе ілюзіяй, што пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі ў нас пачнецца шырокая беларусізацыя. Але я вельмі рады, што ён гэта прамовіў. Бо для многіх вэртыкальшчыкаў, якія самі баяцца крок ступіць, ягоныя словы могуць стаць сыгналам, каб менш душыць, недзе нешта дазволіць, на нешта вочы заплюшчыць.

Увогуле, любыя словы, якія накіраваныя на падтрымку беларускай мовы, я ўспрымаю зь вялікім аптымізмам — ідуць яны ад Лукашэнкі ці ад некага зь незалежнага боку. Як ні круці, для пэўнай часткі грамадзтва прэзыдэнт — непасрэдны начальнік, якога яны ва ўсім слухаюць. Тое, што потым усім чыноўнікам можна паказаць ягоную цытату і сказаць: «Вось прэзыдэнт кажа, што нельга душыць беларускую мову», — гэта дадатковы аргумэнт у нашых руках.
Глеб Лабадзенка
Глеб Лабадзенка
13:10 22.4.2014
«Мы жрэм абы што! Ну навошта есьці мяса з бульбай! Зьеш з бульбу зь селядцом!»

Лукашэнка наракае, што ўсе толькі гавораць пра разьмежаванае харчаваньне, але ніхто гэта не робіць.

Лукашэнка загадвае чыноўнікам «бегаць за Кісялём», які ў свае 60 знаходзіцца паводле выступоўцы, у добрай фізычнай форме.
13:14 22.4.2014
Лукашэнка пераключыўся на падрыхтоўку да Чэмпіянату сьвету па хакеі.

Загадаў, каб усе турыстам усьміхаліся.

Папярэджвае, што людзі прыедуць ня толькі, каб паглядзець спаборніцтва, але і «пакалупацца», «пашукаць бруду».

Разам тым Лукашэнка паабяцаў, што ўлады ня будуць абмяжоўваць працу журналістаў у часе чэмпіянату.
13:19 22.4.2014

Яраслаў Раманчук: Шапіра ўваходзіць у кола тых людзей, зь якіх будуць абіраць новага прэм’ера


Аналітыкі зьвярнулі ўвагу — Аляксандар Лукашэнка, крытыкуючы прэм’ера Міхаіла Мясьніковіча, затым раз за разам зьвяртаўся да кіраўніка Менскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры. «Ці магчыма, што менавіта спадар Шапіра стане новым кіраўніком ураду?» — з гэтым пытаньнем Свабода зьвярнулася да кіраўніка Фонду Мізэса Яраслава Раманчука.

«Гэта можа быць такое, што называюць „дражніць гусей“. То бок прынізіць Мясьніковіча і паказаць — вось гэты чалавек можа быць наступным. Шапіра ўваходзіць у кола тых людзей, зь якіх будуць абіраць новага прэм’ера. Але калі так здарыцца, то гэта будзе той жа самы адміністратыўны рэсурс, тая ж самая плянавая эканоміка, ніякіх сур’ёзных рэформаў. Гэта будзе той жа самы шлях, якім Беларусь ужо ідзе шмат гадоў.

І калі хутка адбудзецца прызначэньне Шапіры, то, на мой погляд, гэта будзе азначаць, што Лукашэнка яшчэ канчаткова ня вызначыўся з чалавекам, зь якім ён будзе працаваць пасьля выбараў 2015 году».
Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук
13:28 22.4.2014
Лукашэнка кажа, што беларускі народ «больш за іншыя» прыхільна ставіцца да інтэграцыі на постсавецкай прасторы.

«Я некалі казаў, што наступяць часы, калі без Кітая ня змогуць вырашыць ніводную праблему. І гэты час настаў».

«Будзем выбудоўваць стасункі з краінамі Эўразьвязу і ЗША»

Лукашэнка спадзяецца нармалізаваць стасункі з ЗША і «адкрыць новыя далягляды» у стасунках.

Ён кажа, што краіны Азіі застаюцца зьнешнепалітычным прыярытэрам

Беларусь таксама прыглядаецца да краінаў Афрыкі. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што «нам шмат ня трэба».
13:33 22.4.2014
Лукашэнка прызнаўся, што яму прапаноўвалі пасярэдніцтва ў вырашэньні ўкраінскага крызісу.

Ён кажа, што такое пасярэдніцтва Беларусі не патрэбна.
13:45 22.4.2014
Лукашэнка адказаў на пытаньне пра далейшы лёс Украіны.

Лукашэнка прызнаўся, што на пэўным этапе маўчаў, «бо не было іншага выйсьця».

Адказваючы на гэта пытаньне, Лукашэнка бадай што ўпершыню згадаў пра беларускую апазыцыю і «пятую калёну», якая крытыкавала яго за тое, што маўчаў.

Лукашэнка падзяліўся ўражаньнямі ад камунікацыі з выконваючым абавязкі прэзыдэнта Аляксандрам Турчынавым.

Турчынаў Лукашэнку спадабаўся.

Лукашэнка пераказаў некаторыя моманты ад перамоваў з Турчынавым. Ён пераканаў, што на беларускай мяжы расейскія войскі не стаяць. Маўляў, калі нехта зь Беларусі і прыедзе ў Кіеў, то гэта будзе Лукашэнка на трактары і з плугам.

Лукашэнка ня верыць, што Ўкраіна стане сябрам НАТО і што войскі альянсу ўвойдуць на тэрыторыю гэтай краіны.

Кажа, што НАТО «баіцца сунуцца», бо трэба будзе супрацьстаяць Расеі і Беларусі.

Лукашэнка кажа, што Расеі не падабаецца ягоная пазыцыя, што ён супраць фэдэралізацыі Ўкраіны.

Лукашэнка назваў цынізмам сьцьверджаньні пра тое, што такой дзяржавы як Украіны раней не было.
13:54 22.4.2014
Лукашэнка прыгадаў, як падпісваўся Будапэскі мэмарандум, паводле якога Беларусі, Украіне і Казахстану гарантаваліся недатыкальнасьць межаў наўзамен на вывад ядзернай зброі.

«Ядзерная зброя — самы галоўны фактар незалежнасьці дзяржавы».

Лукашэнка чарговым разам зьвінаваціў Захад і ЗША ў падвоеных стандартах. Бо, маўляў, краіны, якія гарантавалі недатыкальнасьць межаў і адсутнасьць эканамічнага ціску, уводзяць санкцыі супраць Беларусі.

Лукашэнка прызнае легітымнасьць Вярхоўнай Рады.

«Там ёсьць нашыя інтарэсы. А дзеля інтарэсаў можна размаўляць нават з чортам», — акрэсьліў сваю пазыцыю Лукашэнка.

Ён таксама прывёў у прыклаў Кіргізстан, дзе таксама было паўстаньне, дзе Бакіева скінулі, а цяпер сядзяць за сталом з новым прэзыдэнтам.

Зьвяртаючыся да Ўкраіны, Лукашэнка зьвінаваціў суседнюю краіну ў тым, што яна не змагалася за Крым. Кіраўнік Беларусі запэўніў, што ён і ягоная атачэньне першымі пойдуць абараняць Беларусь.

Лукашэнка кажа, што дэ-факта Крым зьяўляецца расейскай тэрыторыяй. Пры гэтым ён кажа, што у Расеі не было іншага выйсьця, як абараняць расейскамоўнае насельніцтва.
14:03 22.4.2014
Лукашэнка кажа, ні Захад, ні Расея ня ведаюць, чаго яны хочуць ва Ўкраіне.

Ён не выключыў, што Расея наўмысна заварвае гэты канфлікт.

Пасьля ён запэўніў: «Ва ўсіх складаных сытуацыях мы будзем з Расеяй».

«Калі сюды прыйдзе Пуцін, невядома на якім баку будуць ваяваць расейцы», -- заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка згадаў «нацмэнаў». Сказаў, што яны правакатары.

Лукашэнка сказаў, што нікому не аддасьць расейскую мову.

Лукашэнка кажа, што людзі, якія гавораць пра прыгнячэньне расейскай мовы -- «гэта дывэрсанты».

Лукашэнка паўтарыў, што загадаў КДБ разьбірацца з такімі людзьмі адпаведным чынам.

Прамоўца кажа, што ён ніколі не быў «туалетнай паперай», што ён «яйка» свайго народу, і што беларускаму народу «сорамна за яго ня будзе».
14:05 22.4.2014
Народ ва Ўкріне «адурманены», і, верагодна «Майданам яшчэ адным не абыйдзецца».
14:12 22.4.2014
Лукашэнка: Дэвальвацыю не плянавалі і не плянуем рабіць так, як гэта было ў Казахстане.

Ён запэўніў, што абвальнай дэвальвацыі ў Беларусі ня будзе, а будзе плянаванае абясцэньваньня нацыянальнай валюты.

Лукашэнка кажа, што да канца году дадасца 5-6 адсоткаў дэвальвацыі

«Дэвальвацыя ў галовах нашай пятай калёны, былых банкіраў, якія любяць пра гэта разважаць», -- назваў прычыну дэвальвацыйных чаканьняў Лукашэнка.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG