Шквал насьмешак выклікала на гэтым тыдні заява пракрамлёўскага дэпутата Дзярждумы, які сьцьвярджае, што песьні савецкай рок-зоркі Віктара Цоя часоў перабудовы былі напісаныя ЦРУ з мэтай дэстабілізаваць савецкі рэжым.
Сябры, знаёмыя і прыхільнікі нябожчыка, саліста легендарнага гурту «Кіно» толькі сьмяюцца над недарэчнасьцю падобных абвінавачваньняў. Аднак, згодна з новай дакумэнтальнай стужкай «Свабодны для Рока», урад ЗША ўсьведамляў, як хістаў рок-н-рол яго суперніка ў халоднай вайне. Дакумэнтальны фільм аналізуе ўплыў рок-музыкі на савецкае грамадзтва.
Паводле прадусара фільма Джыма Браўна, гастролі гурту «Nitty Gritty Dirt Band» у Савецкім Саюзе адбыліся пры непасрэднай падтрымцы адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта Джымі Картэра. Стратэгія Белага Дому тут заключалася ў «мяккім» узьдзеяньні.
«Картэр быў куды больш уцягнуты, чым мы падазравалі, — паведаміў RFE/RL Браўн. — Ён лічыў, што рок-н-рол здольны падарваць сыстэму».
У фільме бяруць удзел многія былыя палітыкі і знакамітыя музыканты той эпохі па абодва бакі жалезнай заслоны. Картэр — адзін зь іх. Сярод іншых — былы савецкі кіраўнік Міхаіл Гарбачоў, чыя галоснасьць і перабудова дазволілі року, які знаходзіўся ў андэграўндзе, стаць пры канцы 1980-х адной з пануючых тэндэнцый культуры.
«Ён быў прыхільнікам Элвіса Прэсьлі, — кажа Браўн пра Гарбачова. — Ён лічыў, што рок — для моладзі, і што моладзь прагне рок-н-ролу. Мне здаецца, ён ганарыцца тым, што, пасьля трыльёнаў даляраў, выкінутых на ўзбраеньне, дзьве краіны зблізіліся дзякуючы словам, выступам і культуры».
«Рабочыя ня чулі нічога падобнага»
Да прыходу Гарбачова да ўлады ў 1985 годзе рокавая субкультура прасочвалася ў Савецкі Саюз на працягу дзесяцігодзьдзяў. Галоўным чынам — дзякуючы падпольным студыям гуказапісу, раскіданым па ўсёй краіне. Паводле знакамітага расейскага рок-крытыка Арцемія Троіцкага, калыскай руху стала сталіца савецкай Латвіі — Рыга.
Менавіта тут 13-гадовы хлопчык Валерый Сайфутдзінаў вывеў на сцэну першы савецкі рок-гурт з малапісьменнай па-ангельску назвай «Revengers» (мсьціўцы). Выступаючы на навагоднім канцэрце перад 700 завадзкімі рабочымі ў 1962 годзе, ён уразіў сваю публіку хітамі Літл Рычарда, Рэя Чарльза і Чака Бэры.
Начальства выявіла меншае захапленьне
«Дырэктар хацеў адключыць электрычнасьць, — распавёў RFE/RL Сайфутдзінаў. — У лютасьці, ён выскачыў на сцэну з крыкам і лямантам. Ведаеце, рабочыя ніколі нічога падобнага ня чулі. Ім вельмі спадабалася. Каб працягнуць вечарыну, яны напаілі яго».
Далей Сайфутдзінаў выступаў у іншым рыскім гурце, зьведаў шматгадовае цкаваньне з боку савецкіх уладаў за свае музычныя прыхільнасьці. У пачатку 1970- х гадоў яму ўдалося эміграваць. Урэшце ён асеў у Каліфорніі, дзе, пачынаючы з 1980-х, кіраваў студыямі гуказапісу.
Гадоў дзесяць таму Сайфутдзінаў задумаў дакумэнтальны фільм пра ўплыў рок-н- ролу як на яго, так і на яго былых суграмадзянаў.
«Мая задума была, каб з дапамогай дакумэнтальнага кіно ці рэпартажу паказаць амэрыканцам, які неверагодны, на маю думку, уплыў рок аказаў на сьвет», — кажа Сайфутдзінаў, які цяпер жыве ў Сан Дыега.
Цягам 7 гадоў ён распрацоўваў гэтую ідэю сумесна з аўтарам-выканаўцам Нікам Бінклі. Затым да іх далучыўся прадусар і рэжысэр, ляўрэат прэміі «Эмі», Джым Браўн. У 2011 годзе праект атрымаў грант 550 тысяч даляраў ад «Нацыянальнага гуманітарнага фонду» (National Endowment for Humanities) .
Браўн зьяўляецца прадусарам дакумэнтальнага фільма пра гастролі ў Савецкім Саюзе зоркі амэрыканскага рокера Білі Джоэла ў 1987 годзе. Цяпер гэты фільм паказваюць па тэлеканале «Showtime». Браўн вядзе перамовы аб паказе свайго новага фільма з амэрыканскім грамадзкім тэлеканалам «РBS».
Паводле Браўна, ролю вядучага ў дакумэнтальным фільме, першапачатковая назва якога было «Разгойдваючы Крэмль», будзе выконваць зорка Галівуду Кіфэр Сазэрлэнд.
Цой і шпіёны
Адной зь цяжкасьцяў, зь якімі сутыкнуўся Браўн пры працы над фільмам, было адшукаць відэазапісы савецкага року часоў андэграўнду. Бо зоркі, прынамсі афіцыйна, былі непрызнанымі.
Некалькі рэдкіх відэа былі знойдзены ў амэрыканскага музыкі і прадусара Джааны Стынгрэй. У 1984 Стынгрей прыехала ў Савецкі Саюз і з галавой пагрузілася ў сьвет найбольш папулярных рок-музыкаў Ленінграду.
Сярод сяброў Стынгрэй — саліст групы «Акварыюм» Барыс Грабеншчыкоў, а таксама ідал савецкага року Віктар Цой, якога дэпутат Дзярждумы Расеі Яўген Фёдараў нядаўна абвінаваціў у супрацоўніцтве з ЦРУ.
Відэа, у якім Фёдараў заяўляе, што ў апошнія савецкія гады галівудзкія аўтары складалі песьні для Цоя на замову ЦРУ з мэтай аслабіць уладу савецкага ўраду, узарвала расейскую благасфэру. Фёдараў сьцьвярджае, што падобнай тактыкі ЗША прытрымліваюцца і ствараючы беспарадкі ва Ўкраіне.
Сьведчаньнем гэтаму ён лічыць адрозьненьні паміж мудрагелістымі песьнямі раньняга Цоя, накшталт «Алюмініевых агуркоў» і палітычна афарбаванымі позьнімі песьнямі, накшталт «Пераменаў».
Фёдараў сьцьвярджае, што сувязь Цоя з ЦРУ была выяўленая супрацоўнікамі КДБ, якія назіралі за дзеячамі ленінградзкага року.
Ці лічыць Фёдараў, што Стынгрэй была замешаная ў змове Цой-ЦРУ, застаецца незразумелым. Усё ж з Галівуду. І, дарэчы, перакладала песьні Цоя на ангельскую.
Цяпер Стынгрэй жыве ў Бэвэрлі Хілз. У 1986 годзе яна стала прадусарам першага альбома савецкіх рок-музыкаў у ЗША. У сваім інтэрвію RFE/RL яна назвала абвінавачваньні, што Цою дапамагаў ЦРУ, абсурднымі.
«Я была настолькі глыбока ўцягнутая ва ўсё гэта. Тое, што я магла ня ведаць — проста выключана», — кажа Стынгрэй, якая ў свой час была жонкай аднаго з гітарыстаў гурту «Кіно».
ЦРУ адмовіліся камэнтаваць абвінавачваньні Фёдарава. Аднак адзін з амэрыканскіх чыноўнікаў заўважыў, што ўсё гэта «аддае расейскай прапагандай».
У першыя гады свайго жыцьця ў Ленінградзе Стынгрей, па яе словах, дні напралёт праводзіла ў кватэрах музыкаў і мастакоў андэграўнда, дзе хто-небудзь абавязкова браўся за гітару.
«Усё было так творча і чароўна. І, што цікава, гэта было яшчэ пры камуністах. За два гады да Гарбачова, кажа 53-гадовая Стынгрэй. Так што з творчага боку 84-86 гады былі неверагоднымі. Тое, што рабілася за зачыненымі дзьвярыма проста ўзрушала».
Аднак, па словах былога супрацоўніка і перабежчыка з КДБ Алега Калугіна (таксама аднаго з герояў фільма), ленінградзкі КДБ пільна назіраў за ўсім, што адбывалася за зачыненымі дзьвярыма.
«Рост мяцежнай заходняй рок-культуры ў Ленінградзе пры канцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў усё больш насьцярожваў дзеячаў Камуністычнай партыі, — гаворыцца ў мэмуарах Калугіна 2009 году. — Лічылася, што рок уяўляе небясьпеку камуністычнай ідэалёгіі, таму партыйнае кіраўніцтва хацела здушыць гэты ўплыў».
Гэта канец
Інтрыгі КДБ супраць рок-музыкі — у тым ліку і ценявое кіраваньне легендарным ленінградзкім «Рок клюбам» — аказаліся нядзейснымі з прыходам Гарбачова. Паслабленьне забаронаў і ўвядзеньне ў 1988 годзе закону аб прыватным прадпрымальніцтве дазволілі музыкам легальна зарабляць грошы сваёй творчасьцю.
У Савецкі Саюз накіраваліся шматлікія заходнія рок-шоў, найбуйнейшыя сусьветныя зоркі цяжкага року прымалі ўдзел у фэстывалях.
Сотні тысяч прыхільнікаў пазапаўнялі аэрадром Тушына на ўскраіне Масквы, дзе 28 верасьня 1991 году адбыўся канцэрт з удзелам гуртоў «Мэталіка» і «AC/DC», спансаваны кампаніяй «Time Warner».
Гэтым канцэртам завяршаецца фільм «Свабодны для Рока». Ён выйшаў праз пяць тыдняў пасьля правалу путчу супраць Гарбачова і за тры месяцы да распаду СССР.
«Мне здаецца, мы прыводзім неабвержны доказ таго, што рок-н-рол паслужыў адным з фактараў, якія паспрыялі завяршэньню халоднай вайны», — лічыць Джым Браўн.