У Жэнэве пачаліся чатырохбаковыя перамовы па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне з удзелам прадстаўнікоў ЗША, Расеі, Украіны і Эўразьвязу.
Расею прадстаўляе кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, ЗША — дзяржсакратар Джон Кэры, Украіну — выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Андрэй Дзешчыца, Эўразьвяз — кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан.
Па прыбыцьці ў Жэнэву Дзешчыца заявіў, што запатрабуе ад Масквы спыніць падтрымку тэрарыстычнай дзейнасьці ва Ўкраіне і адвесьці расейскія войскі ад мяжы з Украінай. Паводле яго, Кіеў жадае весьці перамовы з Масквой, аднак ён падкрэсьліў, што Расея ня мае права навязваць Украіне сваю волю ў пытаньнях кіраваньня краінай.