Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта журналістам на вызваленым ад захопнікаў Краматорскім аэрадроме сказаў першы намесьнік старшыні СБУ кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтру Васіль Крутаў.
«Я назаву літаральна дзьве лічбы, якія даюць апэратыўныя падразьдзяленьні спэцыяльных службаў Украіны. Пазаўчора было 150 чалавек, якіх называюць «зялёнымі чалавечкамі», учора дадалося 300 такіх. Я не кажу, колькі было да гэтага часу. Прыкладна такія лічбы. Як будзе заўтра – пакажа жыцьцё», – сказаў Крутаў.
На пытаньне, якім чынам гэтыя людзі трапляюць на тэрыторыю Ўкраіны, ён сказаў: «Для прафэсіянала прайсьці мяжу – гэта ўсё роўна што нам у дзяцінстве было ў кіно схадзіць. Таму, што тут абмяркоўваць?».
Крутаў падкрэсьліў, што ва Ўкраіне дзейнічаюць надзвычай прафэсійныя і падрыхтаваныя спэцназаўцы, якія маюць досьвед працы ў шматлікіх гарачых кропках.
«Мы сапраўды маем справу зь вельмі сур'ёзным, кваліфікаваным, прафэсійным апанэнтам. На жаль, павінны падкрэсьліваць, што яны дзейнічаюць досыць прафэсійна. Трэба аддаць належнае – добры ўзровень падрыхтоўкі, веданьне тактыкі, практыка – дастаткова высокая. Гэтыя людзі ўжо бывалі ў многіх гарачых кропках. Там усё няпроста», – канстатаваў Крутаў.
Кіраўнік АТЦ таксама абверг інфармацыю пра тое, што сёньня ў час вызваленьня аэрадрому ў Краматорску былі пацярпелыя з боку ўкраінскіх вайскоўцаў і з боку захопнікаў вайсковага аб'екта.
Крутаў падкрэсьліў, што ад маральнай падрыхтоўкі і баявога духу вайскоўцаў Украіны ў пэрспэктыве будзе залежаць посьпех антытэрарыстычнай апэрацыі.
«Афіцэр – чалавек апрыёры той, які прыходзіць у прафэсію вайсковага чалавека, ужо загадзя для сябе вызначыўшы, што за гэтую прафэсію ён ня толькі можа пакласьці сваё здароўе, але і жыцьцё. Гэта правільная армія, гэта правільныя ваяры. Тады любая дзяржава, якой бы яна беднай і складанай, як сёньня ў нас ва Ўкраіне, не была, яна заўсёды мае пэрспэктыву разьвіцьця», – адзначыў Крутаў.