Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар НАТО абвінаваціў Расею ў дачыненьні да беспарадкаў ва Ўкраіне


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн
Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн зрабіў заяву перад пачаткам паседжаньня Рады ЭЗ на ўзроўні міністраў абароны 28 краінаў-сябраў у Люксэмбургу:

«Паводзіны Расеі і падзеі на месцах кажуць самі за сябе. Мы прынцыпова не камэнтуем дадзеныя выведкі, але я лічу: гэта відавочна, што рукі Расеі актыўна датычныя да гэтага».

Паводле словаў Расмусэна, НАТО мае дастаткова дадзеных выведкі, якія сьведчаць пра актыўнасьць Расеі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны і ўздоўж усходняга ўчастка ўкраінска-расейскай мяжы, дзе Расея назапасіла каля 40 тысяч вайскоўцаў.

«Расея павінна перастаць чыніць праблемы Ўкраіне і мусіць прымаць удзел у іх вырашэньні», — сказаў генэральны сакратар Альянсу.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва UNIAN.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG