Церазь Віцебскую вобласьць праходзіць міжнародная аўтатраса М-8/Е95 — ад мяжы Расейскай Фэдэрацыі да ўкраінскай мяжы з Гомельскай вобласьцю.
Расейскае памежжа зь Віцебшчынай — гэта аўтапераход у беларускім пасёлку Езярышча Гарадоцкага раёну.
Даўней па аўтатрасе машыны з украінскімі нумарамі езьдзілі часта. А цяпер на працягу дзьвюх гадзін сустрэліся ўсяго чатыры. Адна зь іх спынілася каля «Беларусбанку» ў Езярышчы: кіроўца Павал пайшоў плаціць за праезд па тэрыторыі Беларусі. Ён толькі што пераехаў расейска-беларускую мяжу. І таму першае пытаньне да яго: ці ёсьць нейкія зьмены ў парадку памежнага кантролю? Бо ў сацыяльных сетках нярэдка сустракаюцца паведамленьні, што ўкраінскія машыны на расейскай мяжы дужа пільна правяраюць. Але Павал нічога такога не заўважыў:
«Еду з Выбаргу на Кіеў. Ніхто нічога не правярае. Заплаціў 35 эўра за дарогу, у адзін канец 35 эўра і ў другі гэтулькі ж. Ніхто нічога не правярае, як было раней усё, так і цяпер. А я ўсё жыцьцё езджу. Толькі гэтым разам прастой быў доўгі — не было загрузкі».
На пытаньне, чаму так мала ўкраінскіх фураў на памежным пераходзе, Павал адказвае проста і нешматслоўна:
«Нікога няма — няма ўкраінскіх машын, бо няма загрузак з Расеі».
Кіроўца гэтым незадаволены: паменела працы — адпаведна, і прыбыткаў. Але кажа, што свабода ўласнай краіны для яго даражэйшая.
Тым часам на беларуска-расейскім памежжы — поўны штыль. Ніякіх дадатковых захадаў кантролю не відаць. Супрацоўнік мытні кажа, што дадатковыя праверкі ўкраінскіх машын на мяжы зь Беларусьсю — гэта толькі чуткі, і калі нешта падобнае можа быць — дык толькі непасрэдна на расейска-ўкраінскай мяжы:
«Можа, вам запытацца ў калегаў з Курскай, Белгародзкай, Бранскай вобласьці? Мы тут — толькі ўнутраная мытня, у 2011 годзе быў адменены кантроль у межах Мытнага саюзу, ніякіх тут службаў няма, ніхто ў нас не стаіць»...
Але ўпартыя чуткі пра дадатковыя праверкі ўкраінскіх машын, аказваецца, дайшлі да віцебскай транспартнай інспэкцыі. На ўмовах ананімнасьці мясцовы транспартны інспэктар дзеліцца тым, што чуў сам:
«Чулі, што „ціснуць“ у Расеі ці з боку Польшчы. Але я такое і раней неаднаразова чуў. Затое быў нядаўна сам у рэйдзе, бачыў украінскія машыны, размаўляў. Не, кажуць, правяралі дакумэнты як звычайна, але нічога большага».
У той жа час інспэктар пацьвярджае, што ўкраінскіх грузавых машын на беларускай дарозе, як у кірунку да расейскай мяжы, так і наадварот, значна паменела.