Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Сашка Белага — беларуска, удзельніца УПА

абноўлена

Сашко Белы, архіўнае фота
Сашко Белы, архіўнае фота

Алена Дзьмітрыеўна Музычка, маці забітага сёньня каардынатара «Правага сэктару» ў заходнім рэгіёне Ўкраіны Аляксандра Музычка (Сашко Белы), — беларуска, родам з Палесься.

Сашко Белы заўжды падкрэсьліваў, што ягоная маці беларуска, — пацьвердзілі Радыё Свабода зь некалькіх крыніцаў.

Разам з мужам, украінцам Іванам Дзьмітрыевічам Музычкам, Алену Дзмітрыеўну асудзілі за ўдзел у ОУН-УПА на 20 гадоў высылкі. Сашко і ягоны старэйшы брат Адам нарадзіліся ў Кізеле ў Пермскай вобласьці Расеі. Адбыўшы тэрмін высылкі, бацькі вярнуліся ва Ўкраіну і пасяліліся пад Роўна.

Гэтую інфармацыю паведаміў Радыё Свабода сябар і паплечнік Сашко Белага, сябар УНА-УНСО Сяргей Пандрак.

Паводле крыніцаў Радыё Свабода ў Роўна, Алена Дзьмітрыеўна Музычка цяпер у больніцы. Пагаварыць зь ёю асабіста не ўдалося.

Сяргей Пандрак распавёў Радыё Свабода вядомыя яму падрабязнасьці пра забойства Сашка Белага:

«Спэцпадразьдзяленьне „Сокал“, некалькі дзясяткаў чалавек, яго проста застрэлілі. Спачатку надзелі кайданкі, прастрэлілі ногі, адцягнулі мэтраў на 70 ад кавярні на ўскраіне Роўна. Разарвалі на ім футболку, пераканаліся, што на ім няма бронекамізэлькі, і стрэлілі яму ў сэрца два разы. Цела пакінулі там ляжаць.

Яшчэ двух ахоўнікаў і траіх наведнікаў кавярні арыштавалі і павезьлі на Кіеў. Там іх кінулі ў Лук’янаўскае СІЗА.

Цяпер кажуць, што Аляксандар быў у вышуку. Але два дні таму ён быў у нашага новапрызначанага пракурора. Пракурор яму ніякіх абвінавачаньняў ня выставіў.
Разарвалі на ім футболку, пераканаліся, што на ім няма бронекамізэлькі, і стрэлілі яму ў сэрца два разы

Вэрсія міліцыі — што ён нібыта аказваў супраціў. Але як ён мог аказваць супраціў, калі ў яго на руках кайданкі?

Тое, што яны там стралялі — процьма сьведак у кавярні. А Сашко прыехаў туды сябра павіншаваць з днём народзінаў. Дык ён нават не пасьпеў руку яму паціснуць, як усё пачалася. 9 машын прыехала — распачалі страляніну з аўтаматаў, пісталетаў. Відаць, была дадзеная каманда — забіць, і ўсё. Выканалі патрабаваньне Пуціна. Вы ж чулі, што ў Расеі супраць Сашка была крымінальная справа».

Радыё Свабода: «Ёсьць вэрсіі, чаму гэта здарылася?»

Сяргей Пандрак: «Ён нацыяналіст, патрыёт, лідэр УНА-УНСО. Мы сябруем з 1990 году. 1 студзеня 1990 году мы ўдвух селі зь ім за стол і напісалі заяву пра палітычную арганізацыю. „Дзяржаўная незалежнасьць Украіны“. З 1990 па 1992 ён кіраваў вартай арганізацыі „Дзяржаўная незалежнасьць Украіны“. Гэта яшчэ калі Саюз не разваліўся.

А з 93-га мы аб’ядналіся з УНА-УНСО, і з таго часу ён там нязьменна. Зараз УНА-УНСО зьмяніла назву, цяпер гэта „Правы сэктар“. І Сашко быў сябрам кіраўніцтва „Правага сэктару“.

А чаму яго „прыбралі“? Думаю, што гэта спэцзамова Пуціна. І выканалі яе нашыя спэцслужбы».
Міліцыянты аглядаюць цела Аляксандра Музычкі
Міліцыянты аглядаюць цела Аляксандра Музычкі

Радыё Свабода: «Ці праўдзівая інфармацыя пра тое, што «Правы сэктар» абвясьціў вайну міністэрству Авакава?» (Арсэн Авакаў — выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны. — Рэд.)

Сяргей Пандрык: «Гэта няпраўда. Зараз кіяўляне падняліся і штурмуюць Вярхоўную Раду, каб зьвярнуцца да Клічка (Віталь Клічко — народны дэпутат, лідэр партыі „Ўдар“. — Рэд.), каб ён прывёў на вуліцу Авакава і каб той даў тлумачэньні.

Бо Сашко Белы афіцыйна са сваёй старонкі два тыдні таму зьвярнуўся да кіраўніка СБУ Налівайчанкі і да міністра Авакава, што ў яго ёсьць дакладная інфармацыя, што яго заб’юць. І вось два тыдні праходзіць — і яго забіваюць».

Сашко Белы (Аляксандар Музычка) быў забіты ў ноч на 25 сакавіка. МУС Украіны паведаміла, што ён загінуў у выніку спэцапэрацыі па яго затрыманьні.

«У вёсцы каля Роўна ў кавярні „Тры карасі“ яго выявілі і прынялі рашэньне затрымаць. Падчас апэрацыі затрыманыя трое сяброў з групоўкі Сашы Белага, канфіскаваная зброя. Пачуўшы вокрыкі міліцыі, Белы хацеў уцячы праз вакно і адкрыў агонь на паражэньне па „Сокале“. Першая куля трапіла супрацоўніку „Сокала“ ў перадплечча. Другім стрэлам Музычка трапіў у пагон гэтаму супрацоўніку. Пасьля гэтага супрацоўнік адкрыў агонь па нагах Музычкі. Іншыя супрацоўнікі стралялі ў паветра. Пасьля яшчэ адзін стрэл трапіў у нагу Музычкі, той спрабаваў адстрэльвацца. Праваахоўнікі на той момант былі за сьпінай Музычкі. Калі яго павалілі на зямлю, ён працягваў страляць і быў паранены. Выкліканыя лекары канстатавалі сьмерць Музычкі. У дзеяньнях злачыннай групоўкі выразна праглядаюцца прыкметы бандытызму. Створана ўзмоцненая апэратыўная група для расьсьледаваньня», — цытуе УНН намесьніка міністра ўнутраных спраў Украіны Ўладзімера Еўдакімава.

15 сакавіка на старонцы Сашка Белага ў Фэйсбуку быў разьмешчаны пост «Хочете мене грохнуть — приїжджайте, з нетерпінням вас чекаю!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG