Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Правый сэктар» абяцае адпомсьціць кіраўніку МУС за сьмерць Белага


Аляксандар Музычка
Аляксандар Музычка

Украінская арганізацыя «Правы сэктар» мае намер адпомсьціць міністру ўнутраных справаў Украіны Арсэну Авакаву за сьмерць Алясандра Музычкі (Сашка Белага).

Пра гэта сказана ў афіцыйнай заяве «Правага сэктару», якая была зробленая на прэсавай канфэрэнцыі ў Роўне.

«Мы будзем помсьціць Арсэну Авакаву за сьмерць нашага брата. Расстрэл Сашка Белага — гэта заказное забойства міністра, бо позваў адносна любых крымінальных справаў Музычка не атрымліваў і яго нікуды не выклікалі», — заявіў каардынатар «Правага сэктару» ў Ровенскай вобласьці Раман Коваль .

У арганізацыі заяўляюць, што вэрсія МУС — «гэта суцэльная хлусьня». «Сашко Білы быў са зьвязанымі рукамі і ня мог фізычна адстрэльвацца», — сказана ў заяве.

Аляксандар Музычка, больш вядомы як Сашко Белы, быў каардынатарам «Правага сэктару» ў Заходнім рэгіёне. У ноч на 25 сакавіка 2014 году ён быў забіты ў кавярні «Тры карасі» каля Роўна падчас спэцапэрацыі па затрыманьні ягонага бандфармаваньня. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Украіны Ўладзімер Еўдакімаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG