Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі ў асноўны дзень галасаваньня адзначаюць шэраг парушэньняў


Праект «Назіраньне з выбарамі: тэорыя і практыка» падвёў прамежкавыя вынікі назіраньня на мясцовых выбарах падчас галасаваньня 23 сакавіка.

Па выніках назіраньня падчас першай паловы асноўнага дня галасаваньня на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага скліканьня назіральнікі праекту адзначылі факты прымусу да галасаваньня, псыхалягічнага ціску на назіральнікаў, знаходжаньня неаўтарызаваных асобаў на ўчастках і парушэньня працэдуры выязнога галасаваньня.

Напрыклад, як адзначаюць назіральнікі у Менску на Старавіленскай выбарчай акрузе, выбарнік прагаласаваў за сваю дачку, якая за мяжой і не магла быць. У Полацку маці прагаласавала за дачку, зь якой прыйшла на ўчастак.

Таксама адзначаецца ціск на назіральнікаў, напрыклад, грамадзкага назіральніка Рамана Пратасевіча на вуліцы спынілі людзі ў форме і дапытваліся, ад каго ён назірае

На ўчастку нумар 14 Заслаўскай выарчай акругі нумар 40 выбарніца паведаміла назіральнікам, што прымушаюць галасаваць пад страхам звальненьня.

Праект «Назіраньне з выбарамі: Тэорыя і практыка» рэалізуецца сумесна арганізацыяй Belarus Watch, Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэтам і Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG