Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы — на мацерыковай частцы Ўкраіны


Зьміцер Галко
Зьміцер Галко

Ва Ўкраіне ў Херсонскай вобласьці знаходзіцца беларускі журналіст, карэспандэнт незалежнай газэты «Новы час» Зьміцер Галко. Ён расказвае «Свабодзе» пра тое, як мясцовыя жыхары дапамагаюць украінскім вайскоўцам, хто ладзіць прарасейскія акцыі ў Херсоне і чаму на тэрыторыі вобласьці дагэтуль знаходзяцца расейскія вайскоўцы.

— Па-першае, я быў вельмі зьдзіўлены, не знайшоўшы тут „Антымайдану“ — сталага „Антымайдану“ тут няма зусім — проста ніяк.

Толькі ўчора, калі я быў у паездцы па вайсковых частках, тут адбыўся нейкі прарасейскі мітынг, пра які нічога не было вядома загадзя — ніякіх ні абвестак, ні збораў. Таму, найхутчэй, што гэта былі нейкія „гастралёры“. Як казаў відавочца гэтых падзей, мітынгавалі тры амбалы, якія на ім адрасаваныя пытаньні казалі, што зараз мы вас пасадзім на нож. Яны мітынгавалі пад расейскімі сьцягамі й па расейскім тэлебачаньні гэта было пададзена, як самавызначэньне херсонцаў.

Насамрэч самавызначэньне абсалютна іншае: тут стала, штодня ладзіцца „Майдан“ — мітынг пад украінскімі сьцягамі. У абласной адміністрацыі сядзіць самаахова — гэта досыць вялікая арганізацыя, у якой ёсьць, скажам, мілітарызаваныя часткі, ёсьць часткі, якія арганізоўваюць дапамогу вайскоўцам.

Дарэчы, дапамога вайскоўцам ладзіцца фактычна цалкам за грамадзкі кошт. Гэта значыць, што дзяржава тут недапрацоўвае дакладна, бо нават некаторыя вайсковыя рэчы, вельмі патрэбныя вайскоўцам, набываюць і дастаўляюць ім самі грамадзяне.

Вось я ўчора быў на Арабацкай стрэлцы — гэта яшчэ частка Херсонскай вобласьці, якая часткова захопленая расейскімі дэсантнікамі — развозілі бронекамізэлькі і іншыя патрэбныя рэчы. А настрой у вайскоўцаў вельмі добры якраз праз тое, што вельмі шмат ім дапамагаюць менавіта херсонцы.

— Выглядае, што тыя расейскія вайскоўцы, якія высадзіліся на Херсоншчыну напярэдадні рэфэрэндуму, дагэтуль застаюцца на тэрыторыі Херсонскай вобласьці?

— Так, яны застаюцца там — я іх бачыў проста ў бінокаль. Іх адбілі, каб яны не пайшлі далей, але яны замацаваліся там на нейкай базе і там застаюцца. Таму можна сказаць, што яны і на матэрыку таксама.

Ці жыхары баяцца, што прыйдуць расейскія войскі?

— Я б не сказаў, што тут пануе нейкі страх, хоць чаканьні, безумоўна, ёсьць. Тут мясцовая газэта ў апошнім нумары амаль на дзьве паласы надрукавала сьпіс бамбасховішчаў. І паўсюль на Херсоншчыне стаяць блёк-пасты. У адных месцах гэта вайскоўцы, а ў іншых проста мясцовая самаабарона. Таму так выглядае, што калі што — яны стрымаюць націск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG