Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На адным з участкаў мог адбыцца ўкід бюлетэняў — назіральнікі ў Менску


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына
На 55-м участку Чыгуначнай акругі мог адбыцца ўкід бюлетэняў, паведамляе БХД.

Паперка, якой 21 сакавіка пры апячатваньні скрыні заклейвалі шчыліну для бюлетэняў і на якой падпісаўся назіральнік, падчас перапынку зь яе зьнікла. Замест яе была паперка бяз подпісу.

Паводле прэс-службы БХД, на 51-м участку той самай акругі разыходзяцца лічбы прагаласаваўшых паводле дадзеных назіральніка і выбарчай камісіі. Так, 21 сакавіка назіральнік зафіксаваў 32 выбарнікі, камісія — 78.

Назіральнік Віктар Кулак паведаміў, што на ўчастку былі і дзьве праўладныя назіральніцы, адна зь іх — ад БРСМ. Але яны знаходзіліся на ўчасткку толькі каля гадзіны і сышлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG