Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст сьцьвярджае, што выявіў арытмэтыку фальсыфікацый


З 10 чалавек, якія датэрмінова прыйшлі на менскі выбарчы ўчастак, «зрабілі» 140. Віктар Кулак працуе назіральнікам у Менску на Чыгуначнай акрузе № 20, на ўчастку № 51, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 30.

Ён распавёў Радыё Свабода пра выпадкі фальсыфікацыі колькасьці выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова:

«Учора, 20 сакавіка, я працаваў другую палову дня. Я налічыў 10 выбарцаў за час сваёй працы. У выніковым пратаколе стаяла лічба — 140 выбарцаў. Пазаўчора, 19 сакавіка, я назіраў цэлы дзень, налічыў 19 выбарцаў, у пратаколе — 30. Атрымліваецца цікавая заканамернасьць — калі ёсьць назіральнік, то людзей прыходзіць значна менш, а калі яго няма, то павялічваецца колькасьць выбарцаў. Я лічу, што гэта адбываецца ў выніку фальсыфікацыяў».

Учора, 20 сакавіка, калі Віктар Кулак прыйшоў у школу, да яго падышла вахцёрка і запыталася, куды ён ідзе. Віктар Кулак адказаў, што ён назіральнік і ідзе на ўчастак. Тады вахцёрка прапанавала яму зарэгістравацца ў журнале, запісаўшы пашпартныя зьвесткі. Віктар Кулак сказаў, што пашпарта з сабой не мае, але яго добра ведае старшыня камісіі Аксана Бабарыкіна. Назіральнік і вахцёрка разам пайшлі да старшыні камісіі, якая сказала, што ў выпадку адсутнасьці пашпарта вахцёрка мае права не пусьціць чалавека ў памяшканьне школы. У выніку назіральнік Віктар Кулак ня змог назіраць на участку цягам цэлага дня, і быў вымушаны ехаць дадому па дакумэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG