Пра гэта паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду».
Як патлумачыў намесьнік старшыні Руху «За свабоду» Алесь Лагвінец, дазволены наступны маршрут: з 18.00 да 18.30 збор каля кінатэатра «Кастрычнік» (мэтро Акадэмія Навук), шэсьце да плошчы Бангалор.
Паводле яго словаў, «сустрэча заяўнікаў акцыі з прадстаўнікамі Менгарвыканкаму прайшла сёньня ў атмасфэры непрыхаванага ціску і запужваньня арганізатараў, усё прыніжальна здымалася на камэру».
Першапачаткова заяўка была пададзеная 7 сакавіка на правядзеньне шэсьця з Акадэміі навук па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Незалежнасьці, але 10 сакавіка такі маршрут быў забаронены Менгарвыканкамам. Арганізатары апэратыўна падалі новую заяўку, дзе замовілі шэсьце да плошчы Бангалор.
Сярод заяўнікаў акцыі на 25 сакавіка: намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзыдыюма БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, Антон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэньні партыі БХД), Уладзімер Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі).