Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія можа павялічыць свае санкцыі супраць Расеі


Японія вывучае магчымасьць увядзеньня новых санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі з падпісаньнем дамовы аб далучэньні да яе Крыма і Сэвастопаля.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ 19 сакавіка ў ходзе дэбатаў у бюджэтнай камісіі верхняй палаты парлямэнта, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Гэта парушае адзінства, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, мы гэта асуджаем», — сказаў прэм’ер.

18 сакавіка афіцыйны Токіо ў сувязі з падзеямі вакол Украіны прыпыніў перамовы з Расеяй аб зьмякчэньні візавага рэжыму і замарозіў пачатак перамоваў аб магчымым заключэньні трох дамоваў — аб інвэстыцыйным супрацоўніцтве, супрацоўніцтве ў засваеньні космасу і аб прадухіленьні небясьпечнай вайсковай дзейнасьці.

«Зараз мы вывучым пытаньне аб прыняцьці новых мер у дачыненьні да Расеі ў супрацоўніцтве зь дзяржавамі „сямёркі“ і іншымі краінамі», — заявіў японскі прэм’ер.

Ён паведаміў таксама, што можа, калі дазволіць сытуацыя ў парлямэнце, узяць удзел у нефармальным саміце «сямёркі» для абмеркаваньня сытуацыі вакол Украіны, які ЗША прапанавалі правесьці ў рамках форуму па ядзернай бяспецы ў Гаазе 24-25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG