У якім стане знаходзіцца сёньняшняе расейскае грамадзтва, якое пераважнай большасьцю падтрымлівае далучэньне Крыма, і якой палітыкі Крамля можна чакаць з улікам такіх настрояў сярод расейскага насельніцтва? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Вадзім Казначэеў.
Цыганкоў: Якія ў вас узьніклі асацыяцыі? Ці не нагадвала гэта сваімі «доўгімі, працяглымі аплядысмэнтамі» савецкія зьезды?
Казначэеў: З аднаго боку, гэта, безумоўна, нагадвала савецкія зьезды. Бо Савет Фэдэрацыі, перад якім выступаў Пуцін – гэта прыблізна тое самае, бо гэта спэцыяльна падабраныя людзі, ад якіх немагчыма чакаць нечаканасьці, і якія будуць вырабляць «аплядысмэнты, што пераходзяць у авацыі». Так і было – і з гэтага боку ўсё нагадвала Савецкі Саюз.
Але ў мяне таксама ўзьнікла і іншая асацыяцыя, вельмі суб’ектыўная. Бо сёньняшні выступ Пуціна адрозьніваўся ад ягоных звычайных выступаў, калі ён вельмі ўпэўнены ў сабе. Сёньня я адчуў у Пуціна нэрвовасьць, няўпэўненасьць у сябе, і ўвогуле мне гэта нагадала, як падчас путчу ў віцэ-прэзыдэнта СССР Янаева трэсьліся рукі. У Пуціна рукі ня трэсьліся, але ён блытаў словы, у яго бегалі вочы, і было адчуваньне ўнутранай няўпэўненасьці. Бо невядома, чым скончыцца тое, што ён робіць.
Цыганкоў: Наконт упэўненасьці. Сацыялёгія паказвае (і сам Пуцін агучыў некаторыя лічбы – дакладнасьць іх можна ставіць пад сумнеў, але відавочна, што галоўную тэндэнцыю яны адлюстроўваюць), што пераважная большасьць грамадзянаў Расеі ўхваляюць дзеяньні Крамля наконт Крыму. Пра які стан расейскага грамадзтва гэта кажа, і якой можа быць палітыка Масквы пры такім узроўні падтрымкі і пры такіх настроях грамадзтва?
Казначэеў: Я бачыў вынікі розных незалежных сацыялягічных апытаньняў, паводле якіх рэйтынг Пуціна істотна ўзрос. Аднак хапае і цьвярозых ацэнак звычайных людзей, якія кажуць – «навошта мы лезем у чужую краіну, гэта ж можа быць вайна, за што мы будзем класьці жыцьці нашых дзяцей».
Вядома, агульны настрой збольшага праімпэрскі. Аднак – ня ўзважваюцца многія рэчы. Крым – гэта яшчэ адзін датацыйны рэгіён, які можа даць прыклад адпаведным расейскім сэпаратыстам у нацыянальных акраінах. Таму – нават калі гэта нейкая перамога ў сэнсе рэйтынгу, дык гэта пірава перамога.