«Беларусь была і застаецца зямлёй, дзе мы ніколі ня крыўдзілі і не казалі, што ў нас тут нейкія расейскамоўныя, украінскамоўныя. У нас гэтага няма і ня будзе», — цытуе Інтэрфакс паведамленьне прэсавай службы Лукашэнкі.
«Паспрабавалі пасьля распаду Савецкага Саюзу ўкраінскі варыянт сюды ўвесьці, але народ вельмі хутка іх адшыў і вырашыў дэмакратычна гэтую праблему», — паведаміў Лукашэнка расейскім гасьцям.
«І палохаць нас сёньня ня трэба, параўноўваючы з Украінай. Мы не Ўкраіна, хоць, я яшчэ раз падкрэсьліваю, і ва Ўкраіне людзі выдатныя. Палітыкі нікуды ня вартыя часам бываюць то там, то тут. Усюды яны розныя бываюць, і добрыя, і дрэнныя», — сказаў кіраўнік Беларусі.
14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных Аляксандрам Лукашэнкам.
Адным зь іх было: «Ці згодны вы з наданьнем рускай мове аднолькавага статусу зь беларускай?»
Паводле артыкула 78 тагачаснай Канстытуцыі рэфэрэндум павінен быў праводзіцца ў адпаведнасьці з законам. Прававыя аспэкты рэфэрэндуму рэгуляваліся законам «Аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)». Паводле яго, на рэфэрэндум не маглі выносіцца пытаньні нацыянальна-гістарычнай адметнасьці (калі патлумачыць простымі словамі — мова, гістарычныя і нацыянальныя каштоўнасьці). Якраз на гэтай падставе за некалькі месяцаў да рэфэрэндуму ЦВК адмовіла групе грамадзян у правядзеньні рэфэрэндуму па моўным пытаньні, і пяць парлямэнцкіх камісіяў далі адмоўныя заключэньні, бо прапанова не адпавядала заканадаўству.

Моўны рэфэрэндум 1995-га