«Правы чалавека паўсюль парушаюцца — і ў ЗША ў тым ліку. Але ў некаторых краінах іх можна абараніць на нацыянальным узроўні — праз суд, праз рэгіянальныя сыстэмы абароны правоў чалавека», — так намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч камэнтуе высновы дакладу Дзярждэпартамэнту ЗША пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Валянцін Стэфановіч: «Я ў ніводнай сфэры не назіраю прагрэсу. Гэта сыстэмныя праблемы і хваробы. У нас усё пачынаецца з заканадаўства. Калі браць заканадаўства, якое рэгулюе сфэру рэалізацыі асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, дык гэтае заканадаўства збольшага не спрыяе гэтай рэалізацыі, а наадварот, абмяжоўвае. А ў некаторых выпадках яно наўпрост пярэчыць міжнародным нормам рэалізацыі правоў чалавека і Канстытуцыі. Тут можна далёка не хадзіць — артыкул 193-прым Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Было ўжо і заключэньне Вэнэцыянскай камісіі па гэтым пытаньні, і Рады Эўропы. Але артыкул дзейнічае. Гэта толькі адзін маленькі прыклад.
Нават калі ў нейкі пэрыяд улады не прымяняюць жорсткіх рэпрэсіўных захадаў у дачыненьні да грамадзян — менш, напрыклад, узбуджаюць палітычна матываваныя крымінальныя справы, меншае колькасьць палітычных вязьняў, — гэта не азначае, што адбываецца нейкі прагрэс.
На сыстэмным узроўні, на ўзроўні заканадаўства, практык — аніякіх зьменаў няма.
Самая вялікая праблема — гэта адсутнасьць незалежнага суду. Мы ня можам выкарыстоўваць мэханізмы абароны правоў чалавека на нацыянальным узроўні. Мы проста пазбаўленыя іх. Калі б мы маглі абараняць правы грамадзянаў тут, у Беларусі, карыстаючыся мэханізмамі абароны правоў чалавека на нацыянальным узроўні, а гэта найперш суды, то гэта было б значна ўсё прасьцей.
Правы чалавека паўсюль парушаюцца — і ў ЗША ў тым ліку. Але ў некаторых краінах іх можна абараніць на нацыянальным узроўні — праз суд, рэгіянальныя сыстэмы абароны правоў чалавека, як, напрыклад, Эўрапейскі суд у Страсбургу. Паглядзіце на практыку Эўрапейскага суду — там стосы скаргаў ад грамадзянаў, якія скардзяцца на свае краіны за тое, што парушаныя іх правы. Нейкая частка гэтых заяваў задавальняецца, краіны абавязваюць кампэнсаваць страты, зьмяніць заканадаўства. Гэта значыць, што краіны і іх урады працуюць, каб не дапускаць у будучым такіх рэчаў.
А наш урад ня дбае пра гэта зусім. У нас ёсьць ААНаўская сыстэма, бо гэта адзіная сыстэма, якую мы можам выконваць (мы ня ў Радзе Эўропы і анідзе). Але яна проста ігнаруецца Беларусьсю. Яны нічога не выконваюць — ані рашэньні Камітэту па правах чалавека, ані іншых ААНаўскіх органаў. Вось такая сытуацыя".