Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чыноўніка «Белнафтахіму» арыштавалі дзьве кватэры і BMW Х5


На фота зьлева — намесьнік старшыні «Белнафтахіму» Ўладзімер Волкаў
На фота зьлева — намесьнік старшыні «Белнафтахіму» Ўладзімер Волкаў

Намесьніку старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімеру Волкаву выставілі абвінавачаньне па 8 эпізодах злачыннай дзейнасьці. Яго абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў 19 тысяч даляраў на працягу лютага-кастрычніка 2013 году.

«Ён абвінавачваецца па ч.3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (атрыманьне хабару асобай, якая займае адказную пасаду). Папярэдняе сьледзтва па справе скончанае, справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд. Накладзены арышт на маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку на 2 кватэры ў Менску, гараж, аўтамабіль BMW Х5, а таксама грашовыя сродкі — каля 100 тысяч даляраў, а таксама на іншую маёмасьць», — цытуе словы прадстаўніцы Сьледчага камітэта Юліі Ганчаровай БелТА.

У кастрычніку 2013 году Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што завёў крымінальную справу супраць старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімера Волкава паводле падазрэньня ў атрыманьні хабару.

Раней Радыё Свабода пісала, што разам з Уладзімерам Волкавым быў затрыманы блізкі да алігарха Юрыя Чыжа бізнэсмэн Аляксей Алексін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG