Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства замежных справаў Украіны.
«Рашэньне, прынятае Вярхоўнай Радай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, зьяўляецца антыканстытуцыйным, незаконным і юрыдычна нядзейным», — гаворыцца ў паведамленьні.
«Гэты так званы „дакумэнт“ парушае нацыянальнае заканадаўства Ўкраіны і палажэньні міжнародных дакумэнтаў, уключна з заявай Старшыні Рады Бясьпекі ААН ад 20 ліпеня 1993 года, якая, як вядома, была аднагалосна падтрымана ўсімі членамі РБ ААН, уключаючы Расейскую Фэдэрацыю», — гаворыцца ў заяве.
«Украіна катэгарычна асуджае ўмяшаньне РФ ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Дзеяньні расейскага боку прама супярэчаць фундамэнтальным прынцыпам міжнароднага права і агульнапрызнаным прынцыпам сужыцьця дзяржаваў», — гаворыцца ў заяве.
«Тэза і прыведзеныя аргумэнты аб правамернасьці рашэньня Вярхоўнай Рады АР Крым не вытрымліваюць ніякай крытыкі», — лічаць у міністэрстве.
«Расейскі бок сьцьвярджае , што на т. зв. „плебісцыт“ былі запрошаны назіральнікі ад АБСЭ. Цынізм сытуацыі заключаецца ў тым, што запрашэньне назіральнікам наведаць тэрыторыю сувэрэннай Украіны было перададзена афіцыйным прадстаўніком Расейскай Фэдэрацыі пры АБСЭ», — дадалі ў міністэрстве.
«Таксама добра вядома, што Швэйцарскае старшынёўства ў АБСЭ назвала заплянаваны на 16 сакавіка „рэферэндум“ нелегітымным і выключыла магчымасьць удзелу ў назіранні за ім місіі АБСЭ», — гаворыцца ў заяве.
«Міністэрства замежных справаў Украіны асуджае практыку правакацыйных заяваў і любых дзеяньняў, якія накіраваны на абвастрэньне становішча ў Крыме», — падкрэслілі ў МЗС.
«Для давядзеньня гэтай пазыцыі і атрыманьня неабходных тлумачэньняў у Міністэрства замежных справаў Украіны выкліканы Часовы павераны ў справах РФ ва Ўкраіне», — паведамілі ў ведамстве.
«Украіна настойліва заклікае расейскі бок да дээскаляцыі сітуацыі, прамога дыялогу і поўнага захаваньня нормаў і прынцыпаў міжнароднага права і міждзяржаўных адносін», — падкрэсьлілі ў МЗС.