У Галяндыі арыштавалі мільёны эўра, якія могуць належаць людзям Януковіча
Пра гэта заявілі ў тэлевізійнай праграме Pauw & Witteman міністар фінансаў Нідэрляндаў Ерун Дэйсэлблум, піша Украінская праўда.
#Крим літо-2014 pic.twitter.com/0SWQ6EK4yY
— Yura Budnyk (@rastych) March 6, 2014
На данный момент интервенцию Путина поддержали: Башар Ассад Куба
— ЄВРОМАЙДАН (@euromaidan) March 7, 2014
Башар Асад заклікаў Пуціна супрацьстаяць украінскім экстрэмістам-тэрарыстам і падтрымаў уварваньне ў Крым
Дыктатар Сырыі Башар аль-Асад накіраваў у чацьвер тэлеграму калегу з Расеі Уладзіміру Пуціну са словамі салідарнасьці з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну, паведаміла сірыйскае дзяржаўнае агенцтва «САНА».
Як гаворыцца ў паведамленьні, Асад вітаў намаганьні Пуціна, накіраваныя на «аднаўленьне бясьпекі і стабільнасьці ва Ўкраіне, а таксама на супрацьстаяньне спробам тэрарыстаў-экстрэмістаў спыніць законнасьць і дэмакратыю ў сяброўскай краіне».
У тэлеграме высока ацэнена «мудрае кіраўніцтва прэзыдэнта Пуціна і яго намаганьні ў абароне міжнароднай законнасьці і мэтаў ААН», гаворыцца ў паведамленьні агенцтва.
Чытаць далей
Абама патэлефанаваў Пуціну і прапанаваў вярнуць расейскія войскі на свае базы
У пятніцу ўвечары Белы Дом паведаміў аб тым, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.
Паводле афіцыйнай заявы, падчас тэлефоннай размовы, якая працягвалася гадзіну, прэзыдэнт Абама зрабіў акцэнт на тым, што Расея распачала дзеяньні ў парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, што прымусіла Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў зьвярнуцца да крокаў у адказ.
У паведамленьнях Белага Дома нічога не гаворыцца аб тым, ці абмяркоўвалі прэзыдэнты ЗША і Расеі сытуацыю ў Крыме
У Кангрэсе ЗША прагаласавалі за пакет дапамогі Ўкраіне ў 1 млрд даляраў
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў чацвер ўхваліла законапраект аб наданьні Ўкраіне крэдытных гарантый на суму ў 1 мільярд даляраў. За законапраект прагаласавалі 385 кангрэсмэнаў, супраць — 23.На будучым тыдні аналягічны законапраект будзе разглядацца ў Сэнаце ЗША, пасьля чаго ў выпадку ўхваленьня, ён будзе перададзены на подпіс прэзыдэнту Бараку Абаму.
«Украіну не загоніш у рускую клетку», — Цімашэнка распавяла эўрадэпутатам пра пагрозу рэфэрэндуму па Крыме
Для пошуку «эўрапейскага, мудрага, законнага, годнага» шляху выхаду з крызісу ва Ўкраіне засталося вельмі мала часу, заявіла ў чацьвер лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка на зьезьдзе Эўрапейскай народнай партыі.Чытаць далей
Інтэрпол атрымаў запыт на затрыманьне Януковіча
Інтэрпол атрымаў ад Украіны афіцыйны «чырвоны» ордэр на затрыманьне Віктара Януковіча. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ведамства.
Супраць Януковіча вылучаныя абвінавачаньні ў перавышэньні ўлады і дачыненьні да забойстваў.
Прэзыдэнт ЗША: мінулі дні, калі можна адвольна перасоўваць межы
У 2014 годзе ўжо даўно мінулі тыя дні, калі можна было перасоўваць межы за сьпінамі дэмакратычных лідэраў, заявіў сёньня прэзыдэнт ЗША Барак Абама.