Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Галяндыі арыштавалі мільёны эўра, якія могуць належаць людзям Януковіча


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч
Улады Нідэрляндаў арыштавалі «некалькі соцень мільёнаў эўра «падазроных украінскіх актываў».

Пра гэта заявілі ў тэлевізійнай праграме Pauw & Witteman міністар фінансаў Нідэрляндаў Ерун Дэйсэлблум, піша Украінская праўда.

Ён патлумачыў, што гэта тычыцца грошай, якія зьвязаныя з прадпрыемствамі, якія кантралююцца былымі прадстаўнікамі ўкраінскай улады з 18 чалавек, супраць якіх уведзеныя санкцыі Эўразьвязу.

Паводле іх словаў, гэтыя людзі вывелі «мільярды эўра» з украінскага бюджэту.

Міністар адмовіўся паведаміць, ці ёсьць сярод іх актывы скінутага прэзыдэнта Януковіча ці яго сына Аляксандра, у якога ў Галяндыі зарэгістраваныя дзьве кампаніі.

Банкі і іншыя фінансавыя інстытуты правяраюць наяўнасьць у сваіх файлах людзей з гэтага сьпісу, і яны адразу паведамляюць пра гэта органам, якія расьсьледуюць фінансавыя злачынствы.

Працэс працягваецца, паводле словаў Дэйсэлблума, і ён паабяцаў ніжняй палаце парлямэнту Нідэрляндаў расьсьледаваць, ці ёсьць у краіне ўкраінскія актывы, атрыманыя ў выніку карупцыйнай або нелегальнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG