Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія караблі ў Крыме знаходзяцца пад кантролем ВМС Украіны


Штаб ваенна-марскіх сіл у Севастопалі знаходзіцца пад кантролем украінскіх войскаў і падпарадкоўваецца прызначанага камандуючаму Ваенна-марскіх сіл контр-адміралу Дзянісу Беразоўскаму. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў прэс-цэнтры ўкраінскага флёту.

Па іх дадзеных, караблі ўкраінскага флёту знаходзяцца ў месцах пастаяннага базаваньня, акрамя флягмана-фрэгата «Гетман Сагайдачны», які, вяртаючыся з паўгадавога знаходжаньня ў Адэнскім заліве, зараз знаходзіцца на базе НАТА «Суда-Бей» ў Міжземным моры.

Прадстаўнікі прэс-цэнтру таксама абверглі інфармацыю расейскіх мэдыяў пра тое, што ўкраінскі фрэгат падняў Андрэеўскі сьцяг і ён цяпер накіроўваецца ў Адэсу.

Сьпікеры Флёту таксама адзначаюць, што ўсе часткі Ваенна-марскіх сіл, якія базуюцца ў Крыме, знаходзяцца пад кантролем ўкраінскага камандаваньня.

У прэс-цэнтры Флёту адзначылі, што група ўзброеных расейскіх вайскоўцаў пранікла ў Навучальны цэнтр ВМС Украіны ў Севастопалі. І сілай захапіла і вывезла больш за 200 ствалоў агнястрэльнай зброі на грузавіку «КамАЗ» .

Таксама зьявілася інфармацыя, што расейскія вайскоўцы блякавалі штаб берагавых войскаў ВМС Украіны ў Сымфэропалі. Карэспандэнт Радыё Свабода, які знаходзіцца каля штабу берагавых войскаў, паведаміў, што штаб не заблякаваны, аднак грузавік з расейскімі нумарамі стаіць прыкладна за 150 мэтраў ад аб’екту. Акрамя таго, міма праяжджаюць іншыя вайсковыя машыны з расейскімі нумарамі. Зараз сытуацыя спакойная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG