Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне падаюць у адстаўку кіраўнікі абласных адміністрацый


Губэрнатар Харкаўскай вобласьці Міхаіл Добкін
Губэрнатар Харкаўскай вобласьці Міхаіл Добкін

Заявы губэрнатараў Львоўскай, Цярнопальскай, Валынскай, Івана-Франкоўскай, Жытомірскай, Мікалаеўскай, Кіраваградзкай, Палтаўскай і Віньніцкай абласьцей разьмешчаны на афіцыйных сайтах. Таксама паведамляецца пра адстаўку губэрнатараў Ровенскай, Чарнавецкай і Чарнігаўскай абласьцей.

У якасьці матыву адстаўкі часьцей за ўсё называецца «складаная палітычная сытуацыя ў краіне» і жаданьне прадухіліць далейшае супрацьстаяньне ў рэгіёне.

У той жа час губэрнатар Харкаўскай вобласьці Міхаіл Добкін, які раней зьехаў быў у Расею, вярнуўся ў Харкаў і заявіў, што не зьбіраецца ісьці ў адстаўку.

Каля трох тысяч актывістаў Эўрамайдану пікетуюць абласную адміністрацыю ў Харкаве і не пускаюць губэрнатара ў яго кабінэт. На супрацьлеглым баку вуліцы стаяць пікеты прыхільнікаў мясцовай улады, якія патрабуюць разблякаваць будынак, а саміх актывістаў пакінуць Харкаў.

Эўрамайдан Харкава заяўляе, што ня спыніць блякаваньне адміністрацыі, пакуль Міхаіл Добкін і мэр Харкава Генадзь Кернэс не сыдуць у адстаўку.

Губэрнатараў ва Ўкраіне прызначае прэзыдэнт. Віктар Януковіч ставіў на гэтыя пасады прадстаўнікоў Партыі рэгіёнаў. Вярхоўная Рада адправіла Януковіча ў адстаўку. Дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG