Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне масава падаюць Леніны (інфаграфіка)


Ва Ўкраіне падаюць Леніны. Толькі за апошнія два дні разбурана больш за 25 помнікаў бальшавіцкаму правадыру ў розных кутках краіны.

У прыватнасьці, помнікі разбураныя ў некаторых населеных пунктах у Хмяльніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Віньніцкай, Жытомірскай абласьцях. Таксама павалены пастамэнты ў Днепрапятроўску, Херсоне, Мікалаеве, Палтаве.

Больш за ўсё дасталося Леніну ў Хмяльніцкай вобласьці, дзе, паводле дадзеных аддзелу па сувязях з грамадзкасцю міліцыі за пэрыяд з 20 па 22 лютага скінута 11 помнікаў.



Людзі масава пачалі разбураць помнікі «ідалу» Савецкага Саюзу пасьля паведамленьняў пра сьмерць актывістаў Майдану, якія загінулі падчас сілавых супрацьстаяньняў у Кіеве.

У гэты момант у Харкаве ля помніка Леніну на плошчы Свабоды працягваюцца сутычкі прыхільнікаў і праціўнікаў зносу гэтага аб’екту.

Па стане на сярэдзіну 2013 года ва Ўкраіне заставалася каля 1350 помнікаў Леніну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG